• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджанага Яўгена Меркіса ўключылі ў спіс асоб, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці»

    Імя гомельскага журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса 8 верасня з’явілася ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў РБ.

    Цяпер Яўген Меркіс знаходзіцца ў СІЗА‑3 у Гомелі. Напрыканцы жніўня Вярхоўны суд разгледзеў яго апеляцыйную скаргу на вырак Гомельскага абласнога суда, які прызнаў журналіста вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 361–1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Чаравач вырашыў, што такое пакаранне справядлівае для журналіста і не стаў яго пераглядаць.

    Прысуд уступіў у законную сілу, і з дня на дзень Яўгена Меркіса этапуюць у папраўчую калонію, дзе ён, паводле рашэння суддзі Гомельскага абласнога суда Аляксея Хлышчанкова, мае адбыць 4 гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года пасля ператрусу ў яго гомельскай кватэры, адкуль сілавікі забралі ўсе носьбіты інфармацыі.  Спачатку журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), потым дадалі яшчэ адно — у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса)

    Вядома, што Яўгена ў СІЗА‑3 змяшчалі на чацвёра сутак у карцар за тое, што ён нібыта не пагаліўся.

    Судовы працэс над журналістам  распачаўся 11 траўня 2023 года  і праходзіў у закрытым рэжыме. 30 траўня суддзя Аляксей Хлышчанкоў вынес вердыкт: Яўгена Меркіса прызналі вінаватым. У той самый дзень дзяржаўная абласная газета «Гомельская праўда» напісала, што «36-гадовы гамяльчанін Яўген Меркіс працаваў на тэлеканал «Белсат», інфарэсурсы якога прызнаны экстрэмісцкімі… і адпраўляў у экстрэмісцкія тэлеграм-каналы фота ваеннай тэхнікі і паведамляў пра яе перамяшчэнне».

    Вядома, што яшчэ да арышту Яўген Меркіс пакінуў журналісцкую дзейнасць з прычыны таго, што шэраг незалежных СМІ, з якімі ён супрацоўнічаў, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў». Ён засяродзіўся на краязнаўстве (па адукацыі Меркіс гісторык, скончыў гістфак Белдзяржуніверсітэта), атрымаў як індывідуальны прадпрымальнік сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове. Вывучэнне гісторыі роднага краю Яўген Меркіс захапіўся яшчэ ў студэнцкія гады: ён вывучаў спадчыну даследчыкаў Гомельшчыны, ладзіў этнаграфічныя вандроўкі, пазней заснаваў сайт «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны», ачольваў гомельскае моладзевае грамадскае краязнаўчае аб‘яднанне «Талака», быў таксама рэгіянальным каардынатарам грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма!».

    Яўген Меркіс заўсёды меў прынцыповую грамадзянскую пазіцыю. Калі ў Гомелі ды іншых гарадах Беларусі ў 2017 годзе праходзілі пратэсты так званых «дармаедаў», Меркіс вёў стрымы з масавых акцый і стаў адным з самых пазнавальных рэгіянальных журналістаў-вядоўцаў. У 2020‑м годе ён асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і карала адміністрацыйнымі арыштамі.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Яўгена Меркіса палітычным вязнем. У адпаведнай заяве ад 21 верасня 2022 года праваабаронцы адзначылі, што ціск на гомельскага журналіста з’яўляецца «працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова».

    Чытайце яшчэ:

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    «Пазл склаўся». Ігар Ільяш пракаментаваў гіпотэзу, якая пралівае святло на другі прысуд Кацярыне Андрэевай

    Аўтар 21 тысячы артыкулаў у Вікіпедыі судзіўся з БРСМ-актывісткай. Што з імі пасля гэтага стала

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці