• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асудзілі Іллю Дабратвора. Цяпер за акцыю 20 снежня дапоўнена

    У судзе Мінскага раёна 28 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня.

    Пратакол правапарушэння складзены паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП. Справу разглядае суддзя Павел Жэчка.

    Сведкамі з боку міліцыі выступаюць Палякоў і Кашынскі Дзяніс.

    Дабратвор хадайнічае аб вядзенні працэсу па-беларуску. Аднак суддзя спасылаецца, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы і адмаўляе ў хадайніцтве.

    З матэрыялаў справы вынікае, што пратаколы перарабляліся і справа прыпынялася па прычыне немагчымасці ўстанавіць месцазнаходжанне Дабратвора.

    Сам Дабратвор заяўляе, што  не з’яўляўся ўдзельнікам акцыі, а працаваў там у якасці журналіста. Віну не прызнае.

    «на такіх мерапрыемствах я працую журналістам пастаянна. За апошнія 5 гадоў не прапусціў ніводнага. Я пазначыў сябе бейджам «прэса», — заяўляе ён.

    Таксама спасылаецца на тое, што ў яго на выхаванні пяцёра дзяцей.

    Неяк пазначаны быў Дабратвор? – апытвае суддзя сведку Кашынскага.

    Не, ніякіх сцягоў на ім не было.

    А іншыя абазначэнні? Нейкія бэйджы, – удакладняе суддзя.

    Не было.

    Тады Дабратвор апранае куртку і бейдж, пытаецца ў сведкі, ці так ён выглядаў?

    «Куртка па-мойму гэтая, а бэйджа не памятаю».

    Cуддзя апытвае амапаўца Максіма Палякова.

    Ён кажа, што нейкіх плакатаў ці сцягоў у Дабратвора не бачыў.

    «Наконт лозунгаў не магу дакладна сказаць, натоўп пастаянна выкрыкваў, а ён – не ведаю».

    Суд пераходзіць да даследавання матэрыялаў справы.

    Праглядаецца аператыўнае відэа.

    Дабратвор лічыць, што відэазапіс пацвярджае словы сведкаў. Бо на ім няма флагаў, ён там здымае (то бок быў там у якасці журналіста).

    Суддзя пытае, ці меў Дабратвор на акцыі пасведчанне журналіста СМІ. Той кажа, што меў.

    Абвяшчаецца перапынак да 11 гадзін для прыняцця рашэння.

    Выносіцца пастанова – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве штраф у памеры 10 базавых велічынь (270 рублёў).


    Першы штраф  Ілля Дабратвор атрымаў за ўдзел у акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у памеры 30 базавых велічынь. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці