• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну

    «Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву», — сказана ў афіцыйнай адмове, якую апублікаваў Мелказёраў.

    Пачынаючы з 10 лютага (дня, калі стартавалі беларуска-расійскія вучэнні) шмат беларусаў сутыкнуліся з праблемамі падчас перасячэння ўкраінскай мяжы.

    Мікіта Мелказёраў сёння ляцеў у Кіеў, каб зняць два выпускі для свайго канала. Аднак у аэрапорце «Барыспаль» яго чакала неспадзяванка: шэсць гадзін у спецыяльным адстойніку і адмова ва ўездзе. Блогер расказаў «Нашай Ніве» падрабязнасці гісторыі.

    «Я ехаў працаваць ва Украіну. У мяне былі запланаваныя дзве размовы на панядзелак і аўторак, — расказаў Мікіта. — Я разумеў, што мяжа ў мяне будзе з прыколамі. Учора наша калега Саша Квіткевіч таксама доўга праходзіла мяжу. Але яна казала, што гэта заняло ў яе дзве гадзіны. Спадзяваўся, што будзе тое, самае, узяў сабе ежы і вады. Усё, сеў чакаць.

    Першыя тры гадзіны я трымаўся вельмі добра, мне падаецца. А пасля, безумоўна, стаміўся. Са мной у самалёце было пяць беларусаў, усіх не пусцілі. Мне адмовілі апошняму».

    У пастанове аб адмове, якую ўручылі Мікіце, тлумачэнне вельмі дзіўнае: «Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву».

    Мікіта кажа, што ўкраінскія памежнікі проста не знайшлі іншых прычын.

    «Вельмі добра мне ўсміхалася дзяўчынка-памежніца. Потым яна спыталася: «Колькі ў вас ёсць грошай?» Я назваў суму, што ёсць у мяне на картцы, і дадаў, што з сабой наяўнымі ў мяне 50 злотых. Падаецца, дзяўчо і зачапілася за 50 злотых, — лічыць Мікіта. — Там былі даволі доўгія перамовы. Яны тэлефанавалі хлапцам з маёй каманды, яны казалі, што гэта наш, маўляў, усё нармальна. Але такое адчуванне, што не знайшлі падставы адмовіць і прыдумалі гісторыю пра грошы».

    Пакуль Мікіта чакаў рашэння ад украінскіх пагранічнікаў, ён прапусціў самалёт у Варшаву, які мог бы адвезці яго назад за кошт кампаніі.

    «Другі самалёт у мяне будзе толькі заўтра, — кажа Мікіта. — Але я набыў квіток і вось зараз палячу ў Кракаў. Хацеў Кіеў, а атрымалася ў Кракаў. У аэрапорце я правеў у выніку 10 гадзін».

    Ці значыць гэта забарона, што Мікіту цяпер нельга ва Украіну? Зусім не.

    «Гэта забарона разавая, не назаўжды. Мне прапанавалі паспрабаваць прыляцець праз два дні, але нешта мне не вельмі хочацца», — кажа ён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці