Азербайджанская журналістка зрабіла сэлфі з Лукашэнкам і потым паскардзілася на пагрозы
17 ліпеня 2017
Журналістка з Азербайджану Нарміна Агасі зрабіла сэлфі з Аляксандрам Лукашэнкам падчас сусветнага кангрэсу рускай прэсы 12 ліпеня і паставіла агульнае фота на вокладку сваёй старонкі ў Фэйсбуку. Пасля гэтага, сцвярджае Агасі, у свой адрас яна пачула «папрокі і пагрозы».
Фотаздымак, на якім Агасі робіць сэлфі з Лукашэнкам, прэзідэнцкая газета «Советская Белоруссия» вынесла на першую паласу. Паводле журналісткі, гэта пераканала яе ў правільнасці ўчынку.
Пры гэтым цікава, што само сэлфі з прэзідэнтам нідзе не зʼявілася – Агасі посціць толькі фота таго, як яна робіць сэлфі.
Фота sb.by
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 гады калоніі
22.04.2024
Ініцыятыва Dissidentby назвала Андрэя Гнёта палітвязнем
02.07.2024
Беларускае выданне «Віцьбічы» заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з РІА «Воронеж»
17.07.2024
Экс-міністра інфармацыі Беларусі хочуць прызначыць «сенатарам»
20.03.2024