• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бабруйскі фотамастак Уладзімір Шарнікаў запрашае на персанальную выставу

    У сваіх працах спадар Уладзімір імкнецца паказаць сапраўдную “краіну Беларусь, як ёсць, без пакосаў, надояў і намалотаў”. Адкрыецца выстава 9 лістапада ў бабруйскай мастацкай галерэі імя Г. Паплаўскага па адрасе: Бабруйск, вул. Горкага, 28.

    Уладзімір Шарнікаў – фатограф-рэпарцёр, даўні сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, вядомы не толькі ў Бабруйску, але і па ўсёй Беларусі. Зацікавіўся фатаграфіяй і пачаў здымаць ён падчас вайсковай службы. Пасля звальнення цягам апошніх дваццаці пяці гадоў працаваў як фотакарэспандэнт для такіх газет, як “Комсомольская правда” в Беларуси”, “Пресссбол”, “Бобруйский курьер”, “Коммерческий курьер”,  “Белорусский шинник”.

    Бабруйскі фатограф аб’ехаў амаль усю Беларусь. Кажа, што пабываў больш чым у трох тысячах населеных пунктаў. І з кожнага з іх ён імкнецца вынесці адбітак сапраўднага беларускага жыцця.

    Паводле слоў спадара Уладзіміра, на сваіх фотаздымках ён паказвае радзіму такой, якая яна ёсць: “краіну Беларусь без пакосаў і надояў, без адсоткаў, цэнтнераў, гектараў і намалотаў”.

    Уладзімір Шарнікаў вандраваў па Беларусі цягніком, на аўтамабілях, пешшу, але больш за ўсё любіць ездзіць на ровары. Самыя яскравыя ўражанні з гэтых вандровак, абліччы беларускіх гарадоў і вёсак і іх жыхароў бабруйскі фотарэпарцёр і пакажа на сваёй персанальнай фотавыставе. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці