• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец: Пакуль у справе “беларусафобаў” мы бачым парушэнне свабоды выказвання

    У матэрыялах затрыманых у нашай краіне аўтараў “Рэгнума” Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне журналісцкай этыкі, але не крымінальнага заканадаўства. Дакладна не вядома, якія публікацыі сталі падставай для арышту Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі. Але калі гаворка ідзе пра тыя іх артыкулы, якімі выказвае незадаволенасць міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у сваім лісце расійскаму калегу Міхаілу Швыдкому, то бачым сітуацыю “адзін недарэчны сказ ― трое арыштаваных”. Такое меркаванне выказаў у эфіры Еўрарадыё старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

    У гэтых публікацыях можна знайсці, у асобных ― не ва ўсіх, пэўныя парушэнні закону ці журналісцкай этыкі. Але калі гаворка ідзе пра парушэнні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, то тут я гэтага не бачу. Затое мы зараз бачым невымяральнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў свабоду выказванняў і меркаванняў”, ― кажа Бастунец.

    Па словах старшыні БАЖ, “права мусіць быць адзіным маштабам і калі мы выступаем супраць затрымання Анджэя Пачобута ці Эдуарда Пальчыса, то неабходна быць лагічнымі і гэткую ж пазіцыю займаць і ў астатніх сітуацыях”. А таму, калі ў матэрыялах следства не з’явяцца іншыя публікацыі, дзе сапраўды будзе парушэнне крымінальнага заканадаўства, ці якая парнаграфія, то Беларуская асацыяцыя журналістаў, не выключае Бастунец, можа і выступіць у абарону затрыманых аўтараў «Рэгнума».

    Цалкам размову Змітра Лукашука са старшынёй БАЖ Андрэем Бастунцом у эфіры Еўрарадыё можна паслухаць тут.

    Андрей Бастунец: Некоторые соображения по поводу задержания «адептов русского мира»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці