• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бастунец: Свабода слова ёсць крытэрыем захавання ўсіх астатніх правоў

    10 снежня святкуецца Сусветны дзень правоў чалавека. У гэтым годзе гэтая дата знамянальная яшчэ тым, што роўна 70 год таму быў прыняты адзін з самых важных дакументаў па правах чалавека — Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.  Яна прасякнута духам барацьбы з дыскрымінацыяй, перакананнем, што ўсе людзі роўныя і маюць роўныя правы.

    Старшыня ГА «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Андрэй Бастунец займаецца абаронай свабоды слова ў Беларусі ўжо доўгі час.  Падкрэслівая важнасць і актуальнасць Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека для Беларусі, ён адзначае:

    “Свабода слова не ёсць уседазволенасць”, — кажуць час ад часу беларускія чыноўнікі. І маюць рацыю. Бо свабода слова не адносіцца да абсалютных правоў і свабод. Але ж пры гэтым — тычыцца абсалютна кожнага.

    На жаль, з рэалізацыяй гэтага права ў Беларусі ўзнікаюць праблемы. Так, у Крымінальным кодэксе ёсць шэсць артыкулаў, якія устанаўліваюць адказнасць за дыфамацыю. Такіх артыкулаў ў дэмакратычным свеце ўжо даўно няма.

    Усё часцей і часцей беспадстаўна выкарыстоўваецца заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму для падаўлення свабоднага слова. Змены ў заканадаўства аб СМІ, якія ўступілі ў сілу 1 снежня, прадугледжваюць абавязковую ідэнтыфікацыю каментатароў на беларускіх інтэрнет-рэсурсах. Вядома, гэтыя змены закранулі не толькі прадстаўнікоў медыя, але і ўсіх, хто каментуе публікацыі на сайтах ці форумах. 

    Больш за тое, у Беларусі можна панесці пакаранне і за цалкам пазітыўныя матэрыялы пра краіну. Толькі ў гэтым годзе суды больш за 100 разоў штрафавалі журналістаў-фрылансераў, матэрыялы якіх з’яўляліся ў замежных медыя. А так званая “справа БелТА” , па якой абвінавачваліся 15 журналістаў, паказала, як супраць журналістаў могуць выкарыстоўвацца і тыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія, здавалася, мусілі б ужывацца супраць хакераў. Толькі гэта не запужала журналістаў, а наадварот — выклікала хвалю салідарнасці і падтрымкі.  

    Магчыма, шмат хто хацеў бы, каб незалежныя галасы замоўклі. Але ж гэтага не адбудзецца. Бо, як я ўжо казаў, свабода выказвання тычыцца абсалютна кожнага. Свабода слова не толькі адносіцца да фундаментальных правоў і свабод чалавека, але і ёсць крытэрыем захавання ўсіх астатніх правоў». 

    Сёння назавуць лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці (Глядзіце трансляцыю а 15:50)

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2018 годзе (табліца, абнаўляецца)

    Электронны бюлетэнь «Масмедыя ў Беларусі» №3 (56). Ліпень — кастрычнік 2018

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці