• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі ФОТА

    Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі. Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны. Цырымонія ўзнагароджання адбылася  ў офісе НСЖУ у Кіеве. Узнагароду намесніку старшыні БАЖ Барысу Гарэцкаму ўручыў старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка.

    Рашэнне уручыць Нацыянальную прэмію за абарону свабоды слова імя шматгадовага старшыні НСЖУ Ігара Лубчанкі вядучай беларускай журналісцкай арганізацыі, якая апынулася пад рэпрэсіями на радзіме, з’яўляецца праявай салідарнасці і падтрымкі з боку ўкраінскіх калег. Гэта адзначыў старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка.


    «За апошні год незалежныя беларускія журналісты падвяргаліся і падвяргаюцца грубаму ціску ўлады, сотні калегаў сталі ахвярамі збіцця і рэпрэсій, дзясяткі адпраўленыя за краты. Беларуская асацыяцыя журналістаў салідарная з рэпрэсаванымі калегамі, таму рэжым Лукашэнкі пераследуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю рэгістрацыі. Калегі з Беларусі зʼяўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць верным каштоўнасцям свабоды слова і нашай прафесіі», — падкрэсліў кіраўнік НСЖУ ў сваім выступе.

    Цяпер БАЖ пад кіраўніцтвам Андрэя Бастунца працягвае сваю дзейнасць у выгнанні — на тэрыторыі Украіны, Літвы, Польшчы, Грузіі. Сотні беларускіх журналістаў разам з сем’ямі з’ехалі з краіны.

    У Кіеве дзейнасць БАЖ каардынуе намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    Акрамя таго, прэмію імя журналіста Паўла Шарамета ўручылі ў Кіеве журналісту «Радыё Свабода» Міколу Семену з Крыма.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці