БАЖ просіць ЦВК патлумачыць, чаму ў прэс-цэнтр будуць пускаць толькі “цэнтральныя” СМІ
26 верасня 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У аўторак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ.
Гэтыя словы знайшлі адлюстраванне і ў пастанове аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра ЦВК. Там значыцца, што для ўдзелу ў працы цэнтра “запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу, цэнтральных”.
Заканадаўства Беларусі ніяк не дзеліць СМІ на “цэнтральныя” і “не цэнтральныя”.
У сувязі з гэты, Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў ЦВК з просьбай патлумачыць, якія медыя маюцца на ўвазе пад “цэнтральнымі” і на якой падставе ўводзяцца абмежаванні для іншых СМІ. Адпаведны зварот быў накіраваны ў ЦВК.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Магілёве затрымалі былога відэааператара Яўгена Глушкова
15.01.2024
Маці журналісткі Вольгі Класкоўскай эвакуявалі з Беларусі
12.09.2024
Сгенерированные ИИ лица оказались реалистичнее настоящих фото — исследование
24.11.2023
Телеведущий Евгений Булка вернулся в Израиль и рассказал, кем ему приходится работать
02.04.2024