• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы Магілёўшчыны правялі сход і абмеркавалі змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ

    Сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці разам з запрошанымі гасцямі правялі сход мясцовай суполкі арганізацыі. Падчас сустрэчы бажаўцы падвялі вынікі сваёй працы ў 2016 годзе, вызначыліся з планам правядзення супольных мерапрыемстваў у 2017 годзе і абмеркавалі змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ, прапанаваныя Камісіяй па этыцы.

    Традыцыйна сустрэча журналістаў адбылася ў гасцінных сценах грамадскага цэнтра “Кола” ў Магілёве. Нягледзячы на марознае надвор’е, на сход сабралася больш за два з паловай дзясяткі чалавек з Магілёва і рэгіёнаў вобласці.

    На пачатку сходу перад бажаўцамі Магілёўшчыны выступіў старшыня камісіі па этыцы ГА “БАЖ” Анатоль Гуляеў. Ён падрабязна распавёў пра змены ў Кодэкс журналісцкай этыкі, якія прапануе камісія, звярнуў увагу на тое, чым выкліканая неабходнасць іх прыняцця. Таксама Анатоль Арсеньевіч спыніўся на досведзе працы камісій па этыцы ў іншых еўрапейскіх краінах, прывёў канкрэтныя прыклады з дзейнасці камісій па этыцы БАЖу і іншых журналісцкіх арганізацый Еўропы.

    Журналісты Магілёўшчыны актыўна ўключыліся ў працэс абмеркавання прапаноўваемых зменаў. Анатолю Гуляеву давялося адказваць на шматлікія пытанні прысутных на сустрэчы, тлумачыць сваю асабістую пазіцыю па большасці прапанаваных паправак у Кодэкс. Спадар Анатоль шмат гадоў адпрацаваў на Магілёўшчыне, ён карыстаецца павагай сярод мясцовых журналістаў, таму ўдзельнікі сустрэчы хацелі пачуць яго меркаванні наконт самых розных падзей.

    Свае заўвагі і прапановы наконт зменаў у Кодэкс па этыцы выказалі рэдактар крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны, галоўны рэдактар інтэрнэт-сайта “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў, журналіст з Клімавіч Сяргей Аржанцаў, праваабаронца Барыс Бухель і іншыя.

    Каардынатар Магілёўскай суполкі БАЖу Барыс Вырвіч нагадаў удзельнікам сустрэчы пра тое, што здолелі сумесна зрабіць мясцовыя бажаўцы ў 2016 годзе: удалося правесці цэлы шэраг разнастайных цікавых сустрэч, навучальных трэнінгаў і прэс-клубаў. У мерапрыемствах заўсёды ўдзельнічала шмат сябраў ГА “БАЖ” і зацікаўленых грамадскіх актывістаў з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

    Па меркаванні журналіста Уладзіміра Лапцэвіча, актывізацыі і больш хуткавага рэагавання на звароты сябраў арганізацыі патрабуе праца юрыдычнай службы ГА “БАЖ” на Магілёўшчыне. Пасля абмеркавання бажаўцы пагадзіліся, што юрыдычнай службе арганізацыі патрэбна сапраўды ўсё ж больш увагі надаваць канкрэтным зваротам журналістаў.

    На сходзе былі зацверджаныя планы сумеснай дзейнасці сябраў ГА “БАЖ” Магілёўшчыны на 2017 год. Свае прапановы на гэты конт выказалі Барыс Вырвіч, Дзяніс Васількоў, Сяргей Няроўны, Яўген Глушкоў і іншыя бажаўцы.

    Галоўны рэдактар інтэрнэт-сайта “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў распавёў прысутным на сходзе журналістам і грамадскім актывістам пра працу партала, заклікаў іх больш актыўна далучацца да яго дзейнасці.

    Пасля сканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства бажаўцы Магілёўшчыны разам з запрошанымі гасцямі за кубачкамі кавы і гарбаты адзначылі надыход новага 2017 года і калядныя святы. Цікавы і крэатыўны музыкальны выступ перад калегамі зладзіла сям’я галоўнага рэдактара горацкай газеты “УзГорак” Галіны Буднай.

    Бажаўцы Магілёўшчыны вызначыліся, што іх наступнае сумеснае мерапрыемства адбудзецца ўжо даволі хутка — у лютым 2017 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці