• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «БелаПАН», «Мінск-Навіны» і «Белсат» названыя лаўрэатам прэміі КСА (фота, відэа)

    Узнагароды, заснаваныя міжнародным фондам "Ідэя", былі ўручаны ў васьмі намінацыях. Міжнароднае журы пад старшынствам Рамана Касціцына, кіраўніка-партнёра камунікацыйнай кампаніі ARS Communications, прыняло рашэнне, кіруючыся значнасцю праекта для грамадства, рэальнымі дасягненнямі па выніках яго рэалізацыі.

    СМІ, якія ў 2015 годзе найбольш часта, глыбока, эфектыўна і па ўласнай ініцыятыве асвятлялі сацыяльныя тэмы і КСА-актыўнасць, атрымалі ўзнагароду ад агенцтва сацыяльных навін Soc­News і фонду «Ідэя». Лаўрэатамі сталі інфармацыйная кампанія БелаПАН, агенцтва «Мінск-Навіны» і тэлеканал «Белсат».

    «Кампанія БелаПАН на працягу ўсіх 25 гадоў сваёй дзейнасці прытрымліваецца як найважнейшых прынцыпаў дакладнасці і аб’ектыўнасці інфармацыі, — заявіў дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай. — Яны — самы лепшы шчыт для асобных грамадзян і ўсяго грамадства ва ўмовах прапагандысцкіх войнаў, што вядуцца зараз па ўсім свеце і непасрэдна вакол Беларусі. Мы ўдзячныя арганізатарам ды журы за высокую ацэнку нашай працы і выказваем спадзяванне, што іншыя сродкі масавай інфармацыі таксама будуць памятаць пра цяжкую сацыяльную адказнасць, якая кладзецца на медыі з кожным нашым словам, адрасаваным да шырокай аўдыторыі».

    Відэа тэлеканала «Белсат»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці