• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь пагоршыла свае паказчыкі ў глабальным рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год

    Беларусь апусцілася ў глабальным рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце за 2024 год, гаворыцца ў штогадовай справаздачы Free­dom House.

    Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Радыё Свабода

    Агулам глябальная свабода ў інтэрнэце пагаршаецца 14‑ы год запар. Цэнзура і маніпуляцыя кантэнтам падарвалі здольнасьць выбарнікаў прымаць абгрунтаваныя рашэньні на выбарах па ўсім сьвеце за апошні год, а людзі ва ўсё большай колькасьці краін сутыкнуліся з рэпрэсіямі за сваё онлайн-выказваньні, гаворыцца ў дакладзе.

    Узровень абароны правоў чалавека ў сеціве пагоршыўся ў 27 з 72 краін. Найбольшае пагаршэньне становішча са свабодай слова ў інтэрнэце сёлета зафіксавалі ў Кіргізстане (мінус 4 балы паводле 100-бальнай шкалы справаздачы), за ім ідуць Азэрбайджан (−3), Беларусь (−3), Ірак (−3) і Зымбабвэ (−3). Агулам найгоршае становішча са свабодай у інтэрнэце, паводле рэйтынгу, у М’янме і Кітаі.

    Пры гэтым 18 краін палепшылі свае паказчыкі ў рэйтынгу. Больш за ўсё свабода ў інтэрнэце палепшылася ў Замбіі (+3), бо там адкрылася прастора для онлайн-актывізму.

    Беларусь апусцілася у рэйтынгу Freedom House «Свабода ў інтэрнэце» за 2024 год

    Мапа рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце ў сьвеце паводле Free­dom House

    Пра Беларусь у дакладзе, у прыватнасьці, згвадваецца:

    «Напярэдадні адкрыта сфальшаваных парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ў лютым 2024 года чыноўнікі часткова абмежавалі доступ да YouTube, каб ня даць беларусам праглядзець навагодні зварот лідэра апазыцыі ў выгнаньні Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак, каб высьмеяць урадавы кантроль над інфармацыяй, беларуская апазыцыя стварыла вобраз Яся Гаспадара, выдуманага кандыдата, сьцьвярджаючы, што ён можа свабодна размаўляць з выбарнікамі ў інтэрнэце, не рызыкуючы быць арыштаванымі».

    У справаздачы «Свабода ў сеціве 2024: барацьба за давер у інтэрнэце» гаворыцца, што ўрады прынамсі 25 з 72 аналізаваных краін абмяжоўвалі доступ да плятформаў сацыяльных сетак або блякавалі вэб-сайты, на якіх разьмяшчаліся палітычныя, сацыяльныя і рэлігійныя выказваньні, або наогул адключалі доступ у інтэрнэт у пэрыяды выбараў, часта з намерам паўплываць на іх вынікі. Таксама ўрады гэтых краін зьвярталіся да арыштаў, гвалту і іншых формаў рэпрэсіяў, каб прымусіць замаўчаць онлайн-камэнтатараў па-за выбарчымі пэрыядамі.

    Сама меней у 56 краінах інтэрнэт-карыстальнікаў арыштоўвалі за сваё палітычнае, сацыяльнае ці рэлігійнае самавыяўленьне. Сама меней у 43 краінах людзі сёлета зазнавалі напады або былі забітыя ў адплату за свае онлайн-выказваньні і актывізм, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам, адзначаецца ў дакладзе.

    • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году большасьць апазыцыйных і незалежных СМІ прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» і заблякавалі.
    • Шэраг журналістаў затрымалі і асудзілі ў крымінальных справах (цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 33 супрацоўнікі мэдыя), іншыя вымушана зьехалі за мяжу ў сувязі з пагрозай перасьледу.
    • «Экстрэмісцкімі» матэрыяламі і фармаваньнямі прызналі сотні тэлеграм-каналаў, групаў і суполак у сацыяльных сетках.
    • Пасьля задушэньня масавых пратэстаў 2020 году ў Беларусі пачалі масава судзіць людзей за камэнтары ў інтэрнэце, перапосты і падабайкі пад матэрыяламі на «палітычныя» тэмы, за фота і выявы бел-чырвонага сьцяга і Пагоні і інш. За выказваньне сваёй думкі ў інтэрнэце ў Беларусі можна трапіць як пад адміністрацыйны, так і пад крымінальны перасьлед.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці