Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў
6 лістапада 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Нашая калега Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына.
Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым – у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банэры. Паралельна вучылася фатаграфіі. У канцы зімы 2008 года пераехала ў Варшаву.
Зараз Юлія апнулася ў складанай жыццёвай сітуацыі. Пасля аварыі і аперацыі яе чакае доўгая рэабілітацыя. Як вы ўсе ведаеце, у такой сітуацыі грошы разыходзяцца вельмі хутка. Трэба сродкі і на рэабілітацыю, і на шмат нечаканых выдаткаў.
Калегі адкрылі збор сродкаў для дапамогі Юліі. Зрабіць гэта можна па спасылцы.
Давайце дапаможам Юлі!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фотаздымкі Уладзіміра Парфянка пакажуць на выставе ў Вільні
23.01.2024
«Кошт урада» адкрыў збор на BySol: просяць падтрымаць праект пра дзяржзакупкі
24.06.2024
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны
05.12.2023
С сайта ABW.by исчезло объявление о закрытии, он продолжает обновляться
10.11.2023