• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія ўдзельнікі сустрэчы з маршалкам Сената Польшчы ў адзін голас гаварылі пра «Белсат»

    Патрэба захаваць беларускамоўны канал чырвонай ніткай праходзіла праз выступы прадстаўнікоў незалежнага грамадства Беларусі з маршалкам Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

    Сустрэча адбылася 6 лістапада у гатэлі «Рэнесанс» у Мінску.

    З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі як прадстаўнікі палітычнай апазіцыі, так і незалежных недзяржаўных арганізацый. Сярод іх былі намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.

    З палітыкаў былі запрошаныя экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец, старшыня Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч, паэт Уладзімір Някляеў, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ.

    У складзе польскай дэлегацыі былі самыя розныя людзі — ад прэзідэнта Акадэміі навук да кіраўніка парламенцкага камітэта Польшча—Беларусь. Апошні ўяўляе сабой невысокага ростам 25-гадовага юнака ад выбарчага спісу Кукіза. Гэты пан Андрушкевіч з Падляшша раней узначальваў шавіністычную арганізацыю «Усяпольская моладзь», якая, сярод іншага, выказвае прэтэнзіі на былыя «крэсы ўсходнія».

    Што да маршалка Сената, то асноўныя яго сустрэчы адбыліся 5 лістапада — з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Мясніковічам. Лукашэнка акцэнтаваў патрэбу развіцця эканамічных кантактаў. А Мясніковіч даволі рэзка засцярог гасцей з Польшчы ад звядзення гістарычнага дыялогу да «хаджэння па магілах». Рэч у тым, што польскі бок, сярод іншага, хацеў бы эксгумаваць пахаванні ў Курапатах, каб адшукаць там парэшткі тых польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940‑м, месца пахавання якіх дакладна не вядома. Мяркуецца, што каля 2500 з іх завяршылі сваю жыццёвую дарогу ў турмах БССР.

    Што да сустрэчы з незалежным грамадствам, то яна мела на мэце паказаць значнасць гэтай тэмы для Польшчы. Дыялог, аднак, па словах Юрыя Губарэвіча, выйшаў «досыць жорсткі». «Галоўная мэта — захаванне незалежнасці. Але і падтрымка грамадзянскай супольнасці — важная», — зазначыў журналістам Губарэвіч пасля сустрэчы.

    Спатканне адбылося за зачыненымі для рэпарцёраў дзвярыма. Мы папрысутнічалі толькі на яго пачатку. Звярнула ўвагу, што пан маршалак прыехаў у Беларусь са сваёй перакладчыцай — прычым менавіта на беларускую мову.

    Як даведаліся ад удзельнікаў сустрэчы, амаль усе прадстаўнікі беларускага боку гаварылі пра важнасць падтрымання тэлеканала «Белсат». У сваю чаргу, кіраўнік Сената запэўніў, што «Белсат» працягне сваё вяшчанне.

    СМІ: Узамен на абмежаваньне вяшчаньня Белсату Менск гатовы даць у кабэльныя сеткі польскі тэлеканал

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці