Беларусы змогуць глядзець футбольныя матчы чэмпіянату свету. Але не па тэлевізары
20 лістапада 2022
Як паведамляе прэс-служба АБФФ, федэрацыя ўсё ж дамовілася з ФІФА аб паказе ў Беларусі матчаў чэмпіянату свету-2022 у Катары. Трансляцыі будуць на афіцыйным сайце ФІФА, неабходна зарэгістравацца.
«Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў мундыяля. Нягледзячы на ўсе складанасці бягучай сітуацыі, мы правялі вялікую працу з ФІФА і дабіліся права трансляцыі матчаў чэмпіянату свету на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў.
Традыцыйна трансляваў футбольныя сусветныя і еўрапейскія чэмпіянаты канал «Беларусь 5». Але гэтым разам Белтэлерадыёкампанія пад санкцыямі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Кошт урада» адкрыў збор на BySol: просяць падтрымаць праект пра дзяржзакупкі
24.06.2024
Міністэрства інфармацыі разблакавала сайт «Прэсбола»
23.10.2023
Магілёўскага блогера і былога журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітычным зняволеным
18.01.2024
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?
22.01.2024