Берасцейскаму праваабаронцу Раману Кісляку пракуратура вынесла папярэджанне за інтэрв’ю Deutsche Welle
22 красавіка 2021
Берасцейскага праваабаронцу Рамана Кісляка сёння выклікалі ў пракуратару і далі афіцыйнае папярэджанне.
Рамана вінавацілі ў тым, што ён даў інтэрв’ю Deutsche Welle. Пракуратура лічыць, што словы Кісляка, сказаныя ў інтэрв’ю, могуць прывесці да напружанасці ў грамадстве і выклікаць акцыі пратэсту. Якія канкрэтна словы — Кісляку не паведамілі.
«Я лічу гэта поўным бязмежжам. Атрымліваецца, зараз нават нельга абмеркаваць ніякія праблемы, якія ёсць у грамадстве. Буду абскаржваць», — сказаў Раман Кісляк «Белсату».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў