• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» шукае рэдактараў рускамоўных рэсурсаў і перакладчыка

    «Наша Ніва» адкрыла тры вакансіі на поўны працоўны дзень. Шукаюць галоўнага рэдактара рускамоўных рэсурсаў, рэдактара рускамоўнай стужкі навін, перакладчыка з беларускай мовы на рускую.

    «Наша Ніва» адкрыла тры вакансіі на поўны працоўны дзень. Шукаюць галоўнага рэдактара рускамоўных рэсурсаў, рэдактара рускамоўнай стужкі навін, перакладчыка з беларускай мовы на рускую.

    З меркаванняў бяспекі рэдакцыя прапануе працу толькі кандыдатам па-за межамі Беларусі.

    Умовы:

    • праца на поўную загрузку;
    • афіцыйная дамова;
    • заробак на картку;
    • дапамога ў легалізацыі пры патрэбе.

    Што патрабуюць:

    Галоўны рэдактар рускамоўных рэсурсаў «Нашай Нівы»

    • салідны журналісцкі або рэдактарскі досвед;
    • дасканалае валоданне расейскай мовай;
    • здольнасць працаваць у камандзе;
    • жаданне кіраваць і ўменне нарошчваць аб’ёмы прадукцыі. 

    Рэдактар рускамоўнай стужкі навін

    • дасканалае валоданне расейскай мовай;
    • жаданне працаваць са стужкай навін;
    • уменне бачыць важнае і рэрайціць.

    Перакладчык з беларускай мовы на рускую

    • дасканалае валоданне расейскай мовай;
    • уедлівасць, метадычнасць і хуткадзейнасць;
    • перакладаць трэба шмат і хутка. 

    Дасылайце інфармацыю пра сябе, а таксама спасылкі на свае сацыяльныя сеткі і усё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me.

    Можна высылаць паведамленні прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці