• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер і журналіст Лявон Карповіч прэзентаваў гродзенцам новую кнігу

    Кніга блогера і журналіста Лявона Карповіча мае назву “Беларуская паштовая марка: ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасці”. Яе прэзентацыя адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне.

    — Мне не ўдалося знайсці кніжку пра беларускія маркі, ды яшчэ на беларускай мове. Калі такая існуе, я буду шчаслівы. Многа ёсць публікацый па асобных тэмах: і расійскія даследчыкі пра гэта пішуць, і беларускія, і польскія. А вось каб нешта сабранае разам  было, — распавядае аўтар пра стварэнне кнігі. — Я спецыяльна на сустрэчу прывёз  з сабою польскія часопісы “Філатэліст”, “Святы Габрыэль”, каталог іх прывёз. Яны штомесяц выпускаюць часопіс. А ў нас усё ў дзіўным стане. І таму я вырашыў ўсё сабранае надрукаваць. Як цяпер модна, у Face­book ёсць штуршкі — можа і гэта будзе штуршком для кагосьці, нехта паглядзіць і падумае: «Я зраблю лепш, больш прафесійна».

    — Якая марка, на вашу думку, была першай беларускай?

    Я пішу, што першай беларускай маркай была марка з выяваю Скарыны. Абапіраюся на сведчанні беларусаў эміграцыі. Я браў цытаты з газеты “Беларус”, каб гэта пацвердзіць. Эмігранты пішуць, што гэта былі першыя, выдадзеныя ў 1918 годзе тры маркі: «Скарына», «Пагоня» і «Араты». Маркі «Асобны Атрад», якія некаторыя даследчыкі лічаць першымі, выдадзеныя пазней, у 1920‑м годзе.

    — Падчас першай сусветнай вайны ў розных гарадах Беларусі выдаваліся паштовыя маркі. Што вы думаеце наконт гэтых марак?

    — Яны маюць поўнае права ўвайсці ў каталог беларускіх марак. Я нават планаваў іх уключыць у сваю кнігу, але іх вельмі многа, гэта вялікі аб’ём працы. Проста перадрукаваць каталог замежнага даследчыка Пайка, які пісаў пра гэтыя маркі, не мае сэнсу.

    На cустрэчу з Лявонам Карповічам завіталі калекцыянеры, журналісты, а таксама гродзенцы, якіх цікавіць беларуская гісторыя. Наступная прэзентацыя гэтага выдання адбудзецца ў Гродне праз месяц. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці