• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну

    Стала вядома, што Руслана Лінніка не выпусцілі з калоніі 8 кастрычніка, калі ў яго скончыўся тэрмін зняволення. Замест гэтага палітвязня перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Што ставяць яму ў віну — невядома, піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

    Беларускі блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі

    Руслан Ліннік — блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска значныя і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў.

    Руслана затрымалі 20 лютага 2021 года ў Віцебску. Паводле абвінавачання, ён размясціў у сваім канале ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства.

    Рашэннем суда ён быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці