• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Сяргей Пятрухін быў выдалены з выбарчага ўчастка за рэпартаж з буфета і прыбіральні

    Інцыдэнт з блогерам Сяргеем Пятрухіным здарыўся ў Брэсце ў асноўны дзень галасавання на выбарчым участку № 2.

    Як распавёў Сяргей Пятрухін, 17 лістапада з раніцы да поўдня ён назіраў за галасаваннем на гэтым участку, потым з’ехаў і вярнуўся ўвечары, каб пабачыць падлік галасоў. Аднак зноў трапіць на выбарчы ўчастак у блогера не атрымалася.

    “Пасля вяртання я даведаўся, што старшыня ўчастковай выбарчай камісіі — дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Валерый Шчарбач пазбавіў мяне акрэдытацыі. За тое, што я размясціў у інтэрнэце відэа з буфета, дзе была танная гарэлка і ежа, а ў прыбіральні адсутнічала папера”, — паведаміў Сяргей Пятрухін.

    Брэсцкі блогер дадаў, што яшчэ з раніцы старшыня выбарчай камісіі  папярэджваў: фатаграфаць і рабіць відэа на выбарчым участку недапушчальна. Пры гэтым аргументаваць сваю забарону нормамі выбарчага заканадаўства Валерый Шчарбач не здолеў і спасылаўся на метадычныя рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама, якія не маюць законнай сілы.

    “Дацэнт БрДТУ Валерый Шчарбач ужо трэці раз за апошнія гады ўзначальвае выбарчыя камісіі падчас электаральных кампаній у Брэсце. Але складаецца ўражанне, што дасканалых ведаў выбарчага заканадаўства не мае”, — зазначае Сяргей  Пятрухін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці