• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Vadimati распавёў пра арышт кватэры ў Гродне

    Былы палітзняволены блогер з Гродна Вадзім Ермашук распавёў пра арышт сваёй маёмасці  ў сторыс на старонцы Insta­gram.

    Блогер Vadimati распавёў пра арышт кватэры ў Гродне

    Блогер Вадзім Ермашук (Vadi­mati). Фота: Сяргей Людкевіч / Hrodna.life

    Вадзім Ермашук апублікаваў апавяшчэнне ад Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. У ім паведамляецца, што на кватэру блогера ў Гродне 14 студзеня 2025 года быў накладзены арышт. Вядома, што гэта адбылося на падставе пастановы следчага. Пра прычыны арышту ў дакуменце не ўзгадваецца.

    «Не ведаю нават за што. Да санкцый не прызываў, расказваў толькі ўсю жэсць, што адбывалася са мной», — пракаментаваў блогер.

    Блогер Vadimati распавёў пра арышт кватэры ў Гродне

    Вадзім Ермашук (Vadi­mati) — былы палітвязень. Яго затрымалі ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды блогер паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і артыкула 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

    У судзе Ермашук не прызнаў віну ні па адному з артыкулаў і адмовіўся даваць паказанні. 21 снежня 2021 года суд Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прыгаварыў гродзенца да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму (суддзя Дзмітрый Цівунчык). 

    «Я нес двойное наказание — политическое и человеческое». Блогер Vadimati рассказал о низком статусе и прессинге в колонии

    Блогер выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года, адбыўшы поўны тэрмін пакарання. У хуткім часе пасля вызвалення Вадзім паведаміў, што пасля калоніі ў яго выявілі злаякасную меланому. Ермашук перанёс аперацыю па яе выдалені.

    1 снежня 2024 года ягоную старонку ў Insta­gram прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», пасля чаго блогер з’ехаў з краіны.

    Зараз BYSOL адкрыў збор для Вадзіма Ермашука, каб ён мог аднавіцца пасля турмы і хвароб. Грошы патрэбныя на жыллё і медыцынскія выдаткі. Падтрымаць блогера можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці