• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць

    Заяву ў суд Віцебскага раёна падаў новы гаспадар жытла Станіслаў Кадушкевіч, судовы разбор празначаны на 3 кастрычніка.

    Алена Янушкоўская

    Алена Янушкоўская

    Хата блогеркі была прададзеная з аўкцыёну чатыры месяцы таму. Сама Алена Янушкоўская на той час ужо некалькі гадоў жыла ў замежжы, пакінуўшы радзіму праз пагрозу крымінальнага пераследу.

    Сёлета ў лютым на адзінае жытло блогеркі — хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна — быў накладзены арышт. Прычына — нясплата штрафаў і падаткаў на агульную суму 1436 рублёў 60 капеек. У траўні нерухомасць выставілі на аўкцыён, прапанаваўшы ахвотным купіць яе за 10 700 рублёў. На думку блогеркі, Бюро тэхнічнай інвентарызацыі ацаніла хату нашмат ніжэй за рынкавы кошт.

    «Я купляла гэтую хату амаль за 9 тысяч долараў на пачатку 2000‑х. Яна не новая, 56 квадратных метраў, чатыры пакоі. Але мае вельмі выгоднае месца знаходжання: Суйкава месціцца за тры кіламетры ад Віцебска, сюды ходзяць гарадскія маршруткі. На падворку ёсць уласная студня, гаспадарчыя пабудовы, лазня, літаральна за хатай — сажалка. Агульная плошча ўчастка 25 сотак, прычым на самым ускрайку вёскі, дзе жывеш як на асобным хутары. Ацяпленне ў хаце пячное, але вёска газіфікаваная, падвесці газ пры жаданні — не праблема», — разважае Алена Янушкоўская.

    Яе жытло прадалі з аўкцыёну з першага разу, прычым значна даражэй за заяўлены кошт, за 18 511 рублёў. 

    Новага гаспадара, які цяпер выпісвае блогерку праз суд, жанчына ведае. Гэта ўраджэнец вёскі Пестуніца, дзе жыла яе дачка, і Алена Янушкоўская сама пражыла там некалькі гадоў, дапамагаючы гадаваць унучак. А таксама ў Пестуніцы яна зняла некалькі відэаролікаў для свайго відэаблога «Настоящая Беларусь», дзе распавядала пра праблемы вяскоўцаў.

    Цяпер маёмасці ў Беларусі ў блогеркі не засталося. Да слова, пасля пагашэння штрафаў з продажу хаты мусіла застацца істотная сума грошай, аднак Алена Янушкоўская нічога з яе не атрымала.

    У Беларусі супраць блогеркі распачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі, жанчыну абвясцілі ў міжнародны вышук. Пераследваць яе пачалі пасля пратэсных падзей 2020 года: блогерка вяла стрымы з мірных маршаў, а потым распавядала пра суды над іх удзельнікамі. Саму Янушкоўскую таксама неаднаразова судзілі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных мерапрыемствах, каралі адміністрацыйнымі штрафамі і арыштамі.

    У лютым 2021 года Алена Янушкоўская з прычыны палітычна матываванага пераследу была вымушаная з’ехаць з Беларусі.

    У лістападзе 2021 года Міністэрства інфармацыі ўключыла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў некалькі відэаролікаў, размешчаных на YouTube-канале «Настоящая Беларусь». У снежні 2022-га ў гэты спіс унеслі суполку «Настоящая Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», у красавіку 2023-га — суполку з такой самай назвай у «Одноклассниках», у лютым 2024 года — суполку «Настоящая Беларусь» у Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці