• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогерку Вольгу Такарчук зьмясьцілі ў карцар

    Бацькі блогеркі сёньня даведаліся, што іх дачку зьмясьцілі ў карцар у турме ў Жодзіне.

    «Сёньня раніцай мы прывезьлі Волі перадачу ў Жодзіна, тое, што яна прасіла ў лісьце: агуркі, памідоры, цыбулю, салат, часнык, чорны хлеб. Перадачу ў нас не прынялі. Мы даведаліся, што яе зьмясьцілі ў карцар да 14 чэрвеня», — сказаў бацька Вольгі Андрэй Такарчук.

    Бацькам сказалі, што нібыта Вольга парушыла правілы ўнутранага распарадку. У чым парушэньне, бацькам не патлумачылі. Магчыма, гэта стане вядома пасьля наведаньня адваката.

    «Само па сабе пазбаўленьне волі — гэта шок. А карцар — гэта шок удвая», — сказаў бацька, былы супрацоўнік міліцыі. На маці дваіх непаўналетніх дзяцей, блогерку Вольгу Такарчук завялі справу па трох крымінальных артыкулах: 391‑м (абраза судзьдзі), 188‑м (паклёп) і 342‑м (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

    Блогерку чарговы раз затрымалі 19 траўня і адвезьлі ў Першамайскі РУУС, а 23 траўня яе арыштаваў пракурор Першамайскага раёну Менску. З ізалятару на Акрэсьціна яе перавялі ў турму № 8 у Жодзіне.

    У блогеркі Вольгі Такарчук двое непаўналетніх дзяцей — 3 і 7 гадоў.

    Вольга Такарчук вядзе палітычны блог, які мае каля 37 тысяч падпісчыкаў.

    Раней яе вінавацілі паводле адміністрацыйнага артыкулу нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Падставай былі яе блогі, а таксама тое, што яна запускала балёнікі з гаўбца кватэры. Блогерку ня раз затрымлівалі. Апошні раз схапілі 14 траўня і паўдня пратрымалі ў РУУС за тое, што яна нібыта махала рукамі і брыдка лаялася каля таго РУУС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці