• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру Шэраму кату далі ўжо 105 сутак. Тэрмін можа яшчэ павялічыцца

    Аршанскі відэаблогер Дзмітрый Казлоў стаў “рэкардсменам” па адміністрацыйных арыштах, накладзеных на яго за заклікі і ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй.

     
    23 студзеня ён атрымаў пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, з якой вынікае, што 26 снежня мінулага года яму далі 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 7 снежня. У той самы дзень суд Оршы і Аршанскага раёна таксама пакараў блогера арыштам на 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў той самай акцыі.

    З 25 снежня 2019 года відэаблогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам Шэры Кот, знаходзіўся пад вартай у аршанскім ізалятары часовага ўтрымання.

    За 26 сутак знаходжання за кратамі яго судзілі яшчэ 5 разоў, штораз дадаючы да папярэдняга арышту яшчэ 15 сутак. На дадзены момант Казлоў мае 7 судовых пастаноў — агульны тэрмін яго арыштаў складае 105 сутак (26 з іх ён ужо адбыў).

    За што і калі судзілі  Шэрага ката:

    26.12.2019 г., суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 7 снежня.

    26.12.2019 г., суд Маскоўскага раёна Мінска: 15 сутак за ўдзел у акцыі 7 снежня.

    9.01.2020 г. суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за ўдзел у акцыі 21 снежня.

    10.01.2020 г. суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за ўдзел у акцыі 20 снежня.

    13.01.2020 г. суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня.

    15.01.2020 г. суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 21 снежня.

    16.01.2020 г. суд Оршы і Аршанскага раёна: 15 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі 20 снежня.

    Дзмітрый Казлоў мае яшчэ позву на 27 студзеня — у суд Ленінскага раёна Мінска, дзе мае адбыцца суд за ўдзел у акцыі 8 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці