• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш навінаў якасных і розных

    Прыемна, канешне, што ў прэзыдэнцкай адміністрацыі ўсё ж зьвярнулі ўвагу на тое, што па БТ, — калі вы цікавіцеся ня толькі забаўляльнымі праграмамі ці «Вашим лото»,  — няма чаго глядзець.

    Як адзначыў на рэспубліканскім сэмінары-нарадзе ідэалягічных работнікаў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі сп. Макей, «сегодня общественно-политическое вещание белорусского телевидения оказалось фактически на задворках». Такі стан рэчаў ня мог, натуральна, не адбіцца на падзеньні «рейтингов как республиканских, так и местных телеканалов», што шаноўны прамоўца таксама канстатаваў.

    Прыемна ўсьведамляць і тое, што ў сваім блёгу я ўжо пісаў пра нізкі (ніякі) ўзровень Беларускага тэлебачаньня. Між іншым, з майго аналізу «вэртыкальнай мадэлі камунікацыі», якую выкарыстоўвае наша тэлебачаньне, акурат і вынікае, чаму падаюць рэйтынгі. А менавіта, — калі «вэртыкаль» альбо сама, альбо вуснамі «вэртыкальных» журналістаў агучвае, што яна думае пра тое, што думаюць іншыя, то каму гэта цікава?!

    Гэта адна прычына. А другая палягае ў рэдагаваньні самой рэчаіснасьці паводле простай схемкі кшталту «у нас усё добра, а ў іх усё гуана, таму яны нам і зайздросьцяць». З такой ідэалягемай ня тое што рэйтынгі, але і ўнутры самой ўлады ўсё можа абрынуцца. То бок галоўная прычына ніякай (нізкай) якасьці палягае ў прапагандысцкай скіраванасьці згаданага грамадзка-палітычнага вяшчаньня ды ў цэнзураваньні самой рэчаіснасьці.

    І тут варта зьвярнуць увагу на яшчэ адну цікавую думку з матэрыялу БЕЛТА: «Также нельзя забывать, что в новостном сегменте с телевидением все успешнее конкурирует Интернет, и, по словам Владимира Макея, «если телепрограммы не оживут, то очень скоро телевизионные новости и аналитика могут затеряться в информационном пространстве».

    То бок, ёсьць падставы меркаваць, што падзеньне рэйтынгу каналаў — гэта вынік міграцыі значнай колькасьці беларусаў на нецэнзураваныя інтэрнэт-старонкі ды ў блёгасфэру. Гэта з аднаго боку. З другога ж, калі мець на ўзвазе неабходнасьць падтрымкі рэйтынгавасьці каналаў, не лішнім выглядае сёньняшні гвалт супраць незалежнай журналісцкай супольнасьці і асобных яе прадстаўнікоў.

    А каб афіцыйныя мэдыя-прадукты не згубіліся зусім, варта таксама чакаць далейшага ўціску на канкурэнтаў — напрыклад, праз блякаваньне дзейнасьці некаторых папулярных інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў. Балазе, да ўступленьня ў сілу ўказа аб рэгуляваньні інтэрнэту засталося зусім мала часу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці