• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Борисовским новостям” зноў адмовілі ў распаўсюдзе праз сістэмы “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук”

    Прадпрыемствы-манапалісты не жадаюць заключаць дамоваў з выданнем, спасылаючыся на арт. 391 Грамадзянскага кодэксу, які надае юрыдычным і фізічным асобам свабоду ў заключэнні дамоваў.

    Газета “Борисовские новости” звярталася да дырэктара гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінаблсаюздрук” Есіна С. А. і да генеральнага дырэктара РУП “Белпошта” Саксонавай І. І. Выданне прапаноўвала заключыць дамовы на распаўсюд праз сетку раздробнага гандлю, а таксама на аказанне паслуг па прыёму падпіскі і дастаўцы друкаванага СМІ.

    Незалежнае выданне знікла з кіёскаў “Саюздруку” з 2006 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У той жа час газету адмовілася распаўсюджваць “Белпошта”. З 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў з’явілася магчымасць падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці, але ў каталогах яна пратрымалася ўсяго 5 месяцаў.

    Выданне распаўсюджваецца праз прыватную гандлёвую сетку (у крамах, на рынках), пры дапамозе грамадскіх распаўсюднікаў. Па раёне падпісчыкам газету дасылаюць па пошце ў канвертах. Па словах галоўнага рэдактара Анатоля Букаса, у Барысаве пастаянна адкрываюцца новыя гандлёвыя аб’екты, але “БН” на рэалізацыю яны адмаўляюцца браць, патрабуючы спачатку паказаць дазвольны ліст з гарвыканкама. Цяпер выданне выходзіць накладам каля 5 тыс. асобнікаў, хаця ў 1998–1999 г.г. газета мела наклад 12 тысяч.

    «Борисовские новости» зноў зніклі з падпісных каталогаў (+Копіі дакументаў)

    Праз 8 гадоў недзяржаўную газету вярнулі ў падпісныя каталогі. Ці надоўга?

    Дзесяць год без права распаўсюду (Копіі дакументаў, табліца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці