• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргі журналіста Яўгена Скрабца

    Сябра ГА “БАЖ”, журналіст-фрылансер Яўген Скрабец спрабаваў абскадзіць рашэнні судоў першай інстанцыі, якія раней прызналі яго вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі.

    Першая касацыйная скарга была на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, калі суддзя Аляксандр Семянчук пакараў Яўгена Скрабца штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за артыкул на сайце “Радыё Рацыя” пра выставу ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

    Другая судовая справа тычылася падзей каля пабудаванага пад Брэстам акумулятарнага завода. На сайце “Радыё Рацыя” з’явіўся артыкул пад назвай “Актывістаў і незалежных журналістаў не пусцілі на прэс-канферэнцыю завода “АйПаўэр”, гэта стала нагодай для складання ў дачыненні Яўгена Скрабца чарговага адміністрацыйнага пратакола. Старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручэк аштрафаваў журналіста-фрылансера таксама на 30 базавых велічынь.

    Суддзя Брэсцкага абласнога суда Руслана Сянько, якая разглядала абедзьве касацыйныя скаргі журналіста, пакінула пастановы раённых судоў у сіле.  

    Як зазначыў Яўген Скрабец карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”, казаць пра свабоду слова ў Беларусі, прынамсі ў выпадку з некаторымі незалежнымі журналістамі, пакуль не выпадае. “Але я і надалей буду спрабаваць абскарджваць гэтую справу, у тым ліку і праз Камітэт па правах чалавека ААН”, — кажа брэсцкі фрылансер.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці