• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі гарвыканкам незадаволены публікацыямі СМІ наконт падаткаў на зямлю і нерухомасць ды патрабуе абвяржэння

    Афіцыйная інфармацыя пра рашэнне Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў №130 ад 28 снежня 2016 года пра зацверджанне ставак падаткаў на зямлю і нерухомасць на тэрыторыі горад Брэста 2 сакавіка была размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

    Сутнасць рашэння палягае ў тым, што да дзеючых ставак вышэйзгаданых падаткаў у адносінах да фізічных асоб прыменены павышаючы каэфіцыент 2 (то бок фактычна падатак павялічаны o два разы), і менавіта пра гэты факт паведамілі як дзяржаўныя, так і незалежныя СМІ.

    Аднак рэакцыя брэсцкіх уладаў на распаўсюд такіх звестак была надзвычай нервовай. На афіцыйным сайце гарвыканкама з’явілася паведамленне, дзе гаворыцца што “інфармацыя, выкладзеная ў дадзеных артыкулах, не адпавядае рэчаіснасці”. У гарвыканкаме тлумачаць, што павышаючы каэфіцыент 2 да ставак на зямлю і нерухомасць фактычна дзейнічае яшчэ з 1 студзеня 2013 года і “падыходы па падаткаабкладанні аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў, якія належаць фізічным асобам, да цяперашняга часу не змяняліся”. Акрамя таго, звяртаецца ўвага на тое, што дзеючае заканадаўства прадастаўляе права мясцовым Саветам дэпутатаў павялічваць стаўкі гэтых падаткаў не больш чым у 2,5 разы.

    Далей — са спасылкай на артыкул 43 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” — Брэсцкі гарвыканкам просіць “сродкі масавай інфармацыі, у якіх былі апублікаваныя недакладныя звесткі, размясціць абвяржэнне на сваіх рэсурсах у бліжэйшы час”.

    Цікавы апошні сказ у афіцыйным паведамленні. “Каб пазбегнуць апублікавання недакладнай інфармацыі Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт просіць журналістаў, якія размяшчаюць на сваіх рэсурсах паведамленні аб рашэннях Брэсцкага гарвыканкама і Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, кіравацца каментарамі службовых асоб”. Выглядае слушна, але мясцовыя сябры ГА “БАЖ” неаднаразова сутыкаліся з сітуацыяй, калі чыноўнікі адмаўляліся каментаваць тое ці іншае рашэнне, і накіроўвалі да афіцыйных крыніц (у прыватнасці, да Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці