• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкага журналіста Данііла Палянскага вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»

    Журналіст-фрылансер Данііл Палянскі быў затрыманы, найверагодней, 19 верасня пасля вяртання на радзіму з Расіі. Дакладная дата невядомая, але пазней з ім знікла сувязь.

    журналіст Даніл Палянскі

    Брэсцкі журналіст Данііл Палянскі. Фота: з асабістага архіва

    На пачатку верасня Данііл Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе здарыўся інцыдэнт з расійскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ і пасля звінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы.

    «Данііл казаў, што на той момант яго пашпарт быў у руках расійскага сілавіка, — распавядае адзін са знаёмых Палянскага. — Пазней, калі ён вярнуўся ў Брэст, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ».

    Ад пачатку меркавалася, што затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. Але днямі стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Данілу Палянскаму інкрымінуюць артыкул 356 Крымінальнага кодэкса РБ — «Здрада дзяржаве». Яго змясцілі пад варту ў СІЗА.

    Данілу Палянскаму 53 гады. У якасці відэааператара ў свой час супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці