• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкая абласная пракуратура адсправаздачылася пра барацьбу з «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Толькі ў першым квартале 2024 года супрацоўнікі Брэсцкай абласной пракуратуры накіравалі ў суды 119 заяў аб прызнанні інфармацыйных рэсурсаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Фота: pexels.com

    Гэтакай працай брэсцкія пракуроры занятыя дзеля «супрацьдзеяння распаўсюду на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на падвышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэння недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады», справаздачыцца служба інфармацыі ведамства.

    Паводле паведамлення, дзякуючы намаганням пракурорскіх работнікаў прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыя 63 Telegram-чатаў і ‑каналаў, 11 старонак у сацыяльнай сетцы Insta­gram, шэсць інтэрнэт-сайтаў, дзевяць акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Tik­Tok, шэсць акаўнтаў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», 15 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Face­book, два акаўнты ў сацыяльнай сетцы X (Twit­ter), а таксама пяць каналаў на відэахостынгу YouTube. Знайшлі «экстрэмізм» і ў пяці друкаваных выданнях (гаворка ідзе пра кнігі).

    У якасці прыкладу інфаслужба пракуратуры Брэсцкай вобласці згадвае пра тое, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі рэсурсы незалежнага рэгіянальнага выдання «Брестская газета». Рапартуе, што адпаведныя судовыя рашэнні былі прынятая ў дачыненні да сайта BG.Media, YouTube-канала з назвай #VideoBGLive, акаўнта bg.live_365 у Insta­gram, супольнасці BG_LIVE ў сацсетцы «ВКонтакте» і  акаўнта BG.Media ў сацсетцы Х (Twit­ter).

    Неўзабаве варта чакаць папаўнення спісу «экстрэмістаў» на Брэстчыне. У пракуратуры адзначылі, што накіравалі ў Брэсцкую абласную экспертную камісію хадайніцтвы для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі яшчэ 12 крыніц на наяўнасць у іх прыкмет экстрэмізму. Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашанае пытанне пра накіраванне ў суд чарговых заяў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці