• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ адзначыла ўгодкі БНР?

    22 лютага ў праграме «Першага нацыянальнага» былі пазначаны «Торжественное собрание и праздничный концерт, посвященный 90-летию Вооруженных сил Республики Беларусь». Увечары пазваніў узрушаны бацька: «Гэта яны 90-годдзе БНР збіраюцца святкаваць!» — і засмяяўся.

    Сапраўды, Дэкларацыя аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь была прынята толькі ў 1990‑м годзе, а БССР абвешчана ў 1919‑м. Значыць, БТ святкавала нейкую іншую дату?

    Паглядзім, што адбывалася ў гэтыя дні ў 1918‑м і гадавіну чаго адзначылі «галоўны» тэлеканал і арганізатары святочнага мерапрыемства.

    Наўрад ці можна лічыць належнай нагодай першыя і не вельмі паспяховыя баі ледзь сфармаванага расійскага апалчэння з нямецкай арміяй у Эстоніі. І ў Беларусі, здаецца, падзеі адбываліся зусім не святочныя. Па афіцыйнай версіі, менавіта 22 лютага (калі і праводзіліся «Торжественное собрание и праздничный концерт») Мінск быў захоплены войскамі кайзераўскай Германіі. Згадзіцеся, нагода таксама… не вельмі. 

    Але!
    Па іншых звестках, немцы ўвайшлі ў горад толькі 25-га. І з 19 лютага, калі бальшавікі пакінулі Мінск, па 26-га ўлада належала Выканаўчаму камітэту Рады Усебеларускага З’езду. Вось вам і падстава, спадарства! Дзякуй БТ за напамін! 

    Між іншым, поўная назва свята 23 лютага таксама інтрыгуе: «Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл». Вось цікава: а хто тыя мужныя людзі, якія абараняюць не толькі Айчыну, але і яе Узброеныя сілы?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці