• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Заўсёды з усмешкай і не марнуецца». Былая зняволеная расказала пра Ларысу Шчыракову

    Навіны пра палітзняволеную гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову даведаўся праваабаронца Леанід Судаленка. Ён паразмаўляў з былой зняволенай Марынай (імя змененае), якая нядаўна вызвалілася з гомельскай жаночай калоніі №4, пра ўмовы ўтрымання. Частку размовы, прысвечаную Шчыраковай, праваабаронца апублікаваў на сваёй старонцы Face­book.

    журналістка Ларыса Шчыракова ў калоніі

    Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

    «Ларысу адразу з каранціну паднялі ў атрад №17, які называўся «швейкай». Гэта значыць, увесь атрад працуе ў дзве змены якраз па пашыву зімовых куртак светла-плямістага колеру для ўнутраных войскаў. Іншымі словамі, увесь абслуговы персанал беларускіх турмаў, СІЗА ды калоній абшываецца зняволенымі жанчынамі».

    Паводле Марыны, палітычных на добра аплатны працэс, дзе можна зарабіць да 80–100 рублёў у месяц, там не паставяць. Якраз Ларыса працавала на нязначным працэсе, на якім валтузні шмат, а грошай практычна зарабіць немагчыма. Так і праходзіць там жыццё зняволеных жанчын — тыдзень першая змена, тыдзень другая.

    «Атрад №17 люта «чырвоны», дзе звычайныя зняволеныя без сарамлівасці працуюць на операў, за пачак цыгарэт гатовы выканаць любое заданне або ўчыніць па іх замове супраць палітычных правакацыю. Палітычных у атрадах недзе 7–8, яны заўсёды абавязаны ісці з атрадам у першых шарэнгах.

    Ларыса вельмі таварыская, размаўляе і ўступае ў камунікацыю з усімі, хоць я яе неаднаразова папярэджвала аб наступствах такіх зносін. Але яна мне адказвала, што атрымлівае ад такіх зносін цікавасць і задавальненне, відаць, адбіваецца яе журналісцкае мінулае.

    Вядома, што ў Ларысы было спатканне з блізкімі, але потым ёй дакладна кінулі два рапарты і, зразумела, спатканне наўрад ці яна больш атрымае. Яшчэ пры мне яе перавялі ў 9‑ты атрад, другая змена, тая ж «швейка», на якой больш за 20 рублёў на месяц не напрацаваць.

    Сядзіць Ларыса як там кажуць «роўна», заўсёды з усмешкай і не марнуецца. Віны сваёй не прызнае, заявы на «памілуху» наколькі мне вядома не пісала, жыве надзеяй, што вось-вось усе палітычныя паедуць дахаты! Тэрмін у яе па тамтэйшых мерках не вялікі, 3,5 гады, а калі адабраць залічаны дзень за паўтара ў СІЗА, дзесьці праз год яна павінна вызваляцца па заканчэнні тэрміну».

    Прэзідэнтка ЕФЖ падтрымала палітвязынку Ларысу Шчыракову

    За кратамі Ларыса Шчыракова знаходзіцца з 6 снежня 2022 года. Сілавікі правялі ў яе дома ператрус, а непоўнагадовага сына Святаслава забралі ў прытулак. Пазней былы муж журналісткі, які апошнія гады жыў у Новасібірску (РФ), сабраў неабходныя дакументы і забраў падлетка з прытулку пад сваю апеку.

    16 снежня 2022 года беларуская праваабарончыя супольнасць прызнала Ларысу Шчыракову палітычнай зняволенай.

    Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Ларысу Шчыракову абвінавацілі, што «са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя мэсанджары і ўліковыя запісы ў сацсетках прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь». Яна ж, паводле пракуратуры, «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыя‑, відэа‑, фота- і тэкставай інфармацыі, для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фармавання «Белсат»».

    Справу журналісткі разбіралі на закрытым судовым пасяджэнні у Гомельскім абласным судзе. 31 жніўня 2023 года суддзя Мікалай Доля прызнаў Ларысу Шчыракову вінаватай паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) і артыкула 369–1 Крымінальнага кодэкса (Дыскрэдытацыя Беларусі). Жанчыну асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 100 базавых велічынь. Таксама, згодна з выракам суда, у яе часткова канфіскаваная маёмасць.

    У Осла Ларысе Шчыраковай уручылі прэмію Free Media Awards

    Ларыса адмовілася ад магчымасці абскардзіць прысуд ў Вярхоўным  судзе, і напрыканцы верасня яе этапавалі са следчага ізалятара ў жаночую папраўчую калонію № 4.

    22 верасня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў РБ унесла Шчыракову ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці