• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога супрацоўніка «Газеты Слонімскай» асудзілі за несанкцыянаваны доступ да інфармацыі калег

    У Слоніме асуджаны Ўладзімер Качарга, былы супрацоўнік «Газеты Слонімскай», які пасьля звальненьня з працы зьдзяйсьняў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі рэдакцыі, а таксама да паштовых скрыняў прыватнага прадпрыемства «БэнэфітМэдыя».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/8acd8963-f05d-4241-8119-50bef8cb1d93_w1023_r1_s.jpg

    Паводле рашэньня суду, Уладзімер Качарга асуджаны на 1 год 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год. Дадаткова Качарга мае выплаціць 2205 рублёў (90 базавых велічынь) штрафу і адбыць 90 гадзін грамадзка-папраўчых работ. У яго канфіскавалі кампутар, а таксама тэлефон, зь якіх ён учыняў несанкцыянаваны доступ да кампутараў «Газеты Слонімскай» і паштовых скрыняў прыватнага прадпрыемства «БэнэфітМэдыя».

    Ведаў паролі і чытаў чужыя ліставаньні

    Падчас судовага сьледзтва высьветлілася, што заяву ў міліцыю аб несанкцыянаваным уваходзе ў паштовыя скрыні падалі прадстаўнікі прадпрыемства «БэнэфітМэдыя». Сьведка Зьміцер Ільясевіч, прыватны прадпрымальнік, расказаў, што яму патэлефанаваў са Слоніма прадстаўнік газэты «РекламаСити» і прапанаваў разьмясьціць рэкляму ў сваім выданьні.

    Такая прапанова яго вельмі зьдзівіла, бо наконт разьмяшчэньня той рэклямы ён вёў тэлефонныя перамовы і кампутарную перапіску толькі са сваёй сястрой з «БэнэфітМэдыя» Эмай Александровіч. Пасьля гэтага сьведка патэлефанаваў сястры і сказаў, што ў яе фірме завёўся «крот».

    Пазьней міліцыя высьветліла, што Качарга раней супрацоўнічаў паводле дамовы падраду з прыватным прадпрыемствам з Горадні «БэнэфітМэдыя», ведаў паролі доступу да паштовых скрыняў і несанкцыянавана ўваходзіў у пошту прадпрыемства, праглядаў ліставаньне. Тое самае ён рабіў і ў дачыненьні да «Газеты Слонімскай» супрацоўнікам якой раней таксама зьяўляўся.

    Абвінавачваньні прызнаў часткова

    У судзе Качарга прызнаў абвінавачваньні толькі часткова: маўляў, заходзіў на паштовыя скрыні «Газеты Слонімскай» і «БэнэфітМэдыя» зь цікавасьці ды каб даведацца, на які наклад адпраўляюць выдаўцы заяўкі ў Горадзенскую друкарню. Якія-кольвек карысьлівыя памкненьні падсудны адмаўляў.

    Уладзімер Качарга зьяўляецца дырэктарам ТАА «Андко плюс» і выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара газэты «РекламаСити». Да гэтага некалькі гадоў працаваў вядучым тэхнічным рэдактарам і сыстэмным адміністратарам «Газеты Слонімскай» і супрацоўнічаў паводле дамовы падраду з прыватным прадпрыемствам з Горадні «БэнэфітМэдыя».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці