• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY страціў працу ў медыях і просіць пра дапамогу

    BYSOL адкрыў збор у падтрымку калегі. Сям’і трэба пратрымацца да першага заробку журналіста, які ён мусіць атрымаць на заводзе пральных машын.

    «20 гадоў таму я ўзяў у рукі фотаапарат і зразумеў, што хачу быць фотажурналістам, — піша пра сябе наш калега. З таго моманту мінула шмат часу, і за гэтыя гады я навучыўся не толькі фіксаваць моманты, але і перадаваць гісторыі праз аб’ектыў камеры. Мы перажывалі розныя часы, ад палітычных падзеяў да асабістых драм, і кожная з іх пакінула адбітак на мне і маёй працы. У 2020 годзе я быў, здаецца, паўсюль».

    З 2014 года беларус працаваў кіраўніком фотаслужбы TUT.BY. Пачынаючы з 8 жніўня 2020 года вёў фотастужку ў штодзённых анлайнах партала.

    Пасля разгрому TUT.BY наш калега пакінуў Беларусь і пераехаў у Кіеў. Там ён працягваў працаваць журналістам і медыятрэнерам у незалежных беларускіх СМІ. Пасля пачатку вайны эвакуяваўся ў Польшчу, а адтуль па праграме падтрымкі беларускіх журналістаў у Нямеччыну, дзе жыве з сям’ёй дагэтуль. 

    Да ліпеня 2024 года былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY працаваў журналістам у незалежным беларускім інфармагенцтве. Але з‑за складанасцяў з фінансаваннем беларускіх медыяў застаўся без працы. Знайсці іншае месца па спецыяльнасці не атрымалася — вакансій вельмі мала. Дзякуючы падпрацоўкам і запасам сям’я дацягнула да верасня, але зараз грошай не засталося.

    «Каб выйсці з сітуацыі, я ўладкаваўся на завод пральных машын, аднак першы заробак мне выплацяць толькі праз месяц, — распавядае журналіст. Таму ў нас утвараецца запазычанасць за кватэру за мінулы месяц, плюс прыйшлі рахункі са страхавой і за электрычнасць, якія трэба пагасіць. Таксама нам трэба прыкладна €300 на прадукты. Інтэрнэт і праязныя мы аплацілі.

    Не прашу дапамагчы мне выплатай у выглядзе незваротнай дапамогі. Пастараюся вярнуць усе атрыманыя сродкі ў выглядзе ўнёсаёкаў у фонд, як толькі змагу зарабляць. Не думаў, што мая сям’я апынецца ў сітуацыі, калі трэба прасіць дапамогі, аднак усе магчымасці на дадзены момант вычарпаныя».

    BYSOL адкрыў збор у падтрымку калегі. Неабходная сума 2400 еўра.

    Дапамагчы можна тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці