• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BySol адкрыў збор для журналісткі Валярыны Куставай

    Беларуская актывістка і журналістка Валярына Кустава трапіла ў складаную жыццёвую сітуацыю і просіць пра дапамогу. Грошы патрэбныя, каб сплаціць пазыку на арэнду жытла і аплаціць юрыдычныя паслугі.

    Валярына кустава просіць дапамогі

    Валярына Кустава. Фота: са старонкі ў Face­book

    На платформе BySol адкрыты збор сродкаў для дапамогі Валярыне, яе дачцы і бацькам.

    Сума збору  8700 еўра.

    Валярына Кустава — паэтка, тэлевядоўца, ментарка, аўтарка медыйных праектаў. Яна стварыла праект «Беларус беларусу», з дапамогай якога распавядала пра рэпрэсіі і дапамагла больш як 120 сем’ям палітзняволеных і рэпрэсаваных. 

    «Але зараз я і сама вымушаная звярнуцца па дапамогу, хоць гэта было вельмі няпростым рашэннем», піша Валярына.

    Праз супрацу з «Белсатам» і дапамогу людзям наша калега вымушана была ў 2021 годзе з’ехаць з Беларусі. Ёй удалося эвакуяваць маленькую дачку і бацькоў. Неўзабаве пасля пераезду ў бацькі Валярыны дыягнаставалі рак. Яму патрабуецца лячэнне і рэабілітацыя. Таксама праблемы са здароўем узніклі і ў самой Валярыны і яе дачкі. Гэта завяло сям’ю ў пазыкі.

    «Сума, пра якую я прашу, не пакрые ўсе патрэбы і выклікі, якія з’явіліся ў маім жыцці, але вельмі дапаможа пачаць змаганне, і, вядома, я буду ўдзячная за кожнае магчымае ахвяраванне», — адзначае Валярына Кустава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці