• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL адкрыў дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

    Фонд салідарнасці BYSOL разам з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запусціў сумесную акцыю па зборы дабрачынных сродкаў у гонар Міжнароднага жаночага дня.

    Мэта акцыі — сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з‑за палітычна матываваных рэпрэсій. Гэтыя сродкі пойдуць іх сем’ям, якія падтрымліваюць сваячку.

    «8 сакавіка — гэта дзень зусім не пра кветкі ці пра “ўпрыгожванне калектыву”. Гэты дзень прысвечаны вялізнаму ўнёску жанчын у сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы жыцця», — кажуць арганізатары збора. Яны разглядаюць акцыю як яшчэ адзін крок у барацьбе за правы жанчын і падтрымцы тых, хто пакутуе праз палітычны пераслед.

    Заяўленая сума дабрачыннага збору — 10 000 еўра.

    Па стану на 27 лютага з гэтай сумы атрымалася сабраць каля 2 000 еўра. Грошы накіруюць жанчынам, сем’і якіх ужо звярталіся да арганізацыі па дапамогу.

    Падтрымаць палітзняволеных жанчын можна па спасылцы

    Завяршэнне дабрачыннай акцыі плануецца 9 сакавіка падчас адмысловага мерапрыемства.

    Чытайце яшчэ:

    «Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40

    Больш чым кнігі і шнарыкі на сэрцы: што чытае ў няволі журналістка Кацярына Андрэева

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці