Бюджэт’2017: на дзяржСМІ выдзяляюць больш за 47 мільёнаў еўра
26 кастрычніка 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гэта на 3 млн еўра больш, чым сёлета. У 2016 годзе ў дзяржбюджэце выдаткі на СМІ акрэсленыя ў памеры 44 млн еўра ў эквіваленце.
Такім чынам у наступным годзе з дзяржаўнага бюджэту Беларусі будзе зрасходавана:
- на тэлебачанне і радыёвяшчанне — 39 млн еўра;
- на перыядычны друк і выдавецтвы — 3.4 млн еўра ;
- на “іншыя пытанні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі” — 4,9 млн еўра.
Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год» прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Азнаёміцца з дакументам можна тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналістцы «Белсату» прыпынілі разгляд дакументаў на працягненне ВНЖ Літвы
01.12.2023
Журналистка БТ Ксения Лебедева похвасталась медалью «За содействие СВО»
29.01.2024
Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар
27.06.2024
Журналіст Баршчэўскі абвяргае словы Гудзінскайтэ: Ён спрабаваў працягнуць ВНЖ, але дакументы не прынялі
02.04.2024