• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канферэнцыя «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека»

    Праваабарончая супольнасць Беларусі занепакоеная адвольным прымяненнем антыэкстрэмісцкага заканадаўства з мэтай абмежавання свабоды меркаванняў і іх выказвання. У апошні час фіксуецца ўсё болей фактаў прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, у тым ліку ў інтэрнэце. У большасці выпадкаў гэта з’яўляецца неправамерным і непрапарцыйным абмежаваннем свабоды выказвання меркаванняў.

    На гэтую праблему звярнулі ўвагу беларускія праваабаронцы, якія з дапамогаю міжнародных экспертаў і спецыялістаў падрыхтавалі канферэнцыю, у ходзе якой паспрабуюць падрабязна і рознабакова прааналізаваць практыку і заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння экстрэмізму суадносна міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

    У ходзе канферэнцыі, якая пройдзе ў ў выглядзе тэматычных панэляў, таксама будзе прадстаўлены сумесны даклад «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека. Нацыянальнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства і правапрымяняльная практыка». Над стварэннем даклада працавалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі: ПЦ “Вясна”, РГА “БХК”, ГА “БАЖ” і Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Human Canstan­ta».

    Праграма канферэнцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці