• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ДАПОЎНЕНА

    Калодзеж знаходзіцца ў саду на тэрыторыі рэзідэнцыі генеральнага консула Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Пра гэта ria.ru распавёў кіраўнік турэцкай партыі Vatan («Радзіма») Догу Перынчэк.

    Ён спаслаўся на надзейныя крыніцы ў службе бяспекі Стамбула.

    Хашогжы працаваў аглядальнікам амерыканскай газеты The Wash­ing­ton Post і з 2017 года жыў у ЗША. Ён знік 2 кастрычніка пасля таго, як увайшоў у будынак генконсульства.

    Захад не паверыў уладам Саудаўскай Аравіі, якія спачатку адмаўлялі, аднак пазней заявілі, што апазіцыйны журналіст быў забіты выпадкова падчас бойкі.

    Крыніца CNN паведаміла, што сапраўды, літаральна адразу ж пасля ўваходу журналіста ў консульства завязалася бойка, падчас якой у дачыненні да журналіста ўжылі задушлівы прыём, які і стаў прычынай смерці. У Эр-Рыядзе сцвярджаюць, што забойства было выпадковым. Пры гэтым, каб схаваць сляды злачынства, супрацоўнік спецслужбаў Саудаўскай Аравіі пераапрануўся ў падобную вопратку, у якой журналіст прыйшоў у консульства, пакінуў ўстанову і гуляў на Стамбуле. Навошта было ствараць двайніка журналіста, крыніца CNN у Саудаўскай Аравіі каментаваць не стала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці