Чарговая перамога
«Почему мы не говорим на родном языке?», — такім пытаньнем задаюцца стваральнікі перадачы «Каштоўны скарб народа» з цыклю «Страсти по культуре с Геннадием Давыдько», што выйдзе ў этэр у бліжэйшую суботу (г. зн.
Будзем думаць, што журналісты афіцыйных СМІ нарэшце наважыліся канстатаваць стан рэальнай няроўнасьці беларускай і расейскай моваў у нашым грамадзтве. Пра такі стан, дарэчы, сьведчыць і яшчэ адно пытаньне з анонсу: «Почему белорусский язык преимущественно является языком деревенской глубинки?».
І, сапраўды, чаму? У выніку дзеяньня якой рэпрэсыўнай машыны беларуская мова аказалася выцесьненая з публічнай сфэры, у тым ліку і зь дзяржаўных мэдыя. Дарэчы, ня так ужо і даўно. Альбо чаму тры ці чатыры гады таму выкладаньне такіх прадметаў, як «Геаграфія Беларусі» і «Гісторыя Беларусі» было пераведзена на расейскую мову? Вядома ж, астатнія прадметы выкладаліся і выкладаюцца
То бок, чаму беларуская мова зьяўляецца рэальна дыскрымінаванай, нягледзячы на тое, што рэферэндум 1995 г. нібыта надаў ёй, разам з расейскай, роўны сацыяльны і культурніцкі статус? Варта было б таксама задацца і такім, хоць і не глябальным, але ж надта паказальным пытаньнем: а па чыіх загадах у пачатку і ў сярэдзіне
Ня варта гадаць, ці атрымаюць гледачы адказы на пытаньні, што прасьвятляюць рэальныя прычыны заняпаду беларушчыны. Ды гэта, напэўна, і ня важна.
Цікавае тое, што ўлада атрымала чарговую перамогу. На гэты раз над беларускай мовай. І вырашыла задумацца: а што ёй цяпер рабіць з гэтай перамогай?