• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Часопіс ARCHE цяпер выходзіць у колеры і глянцы

    Гістарычны часопіс ARCHE цяпер выходзіць у колеры і на глянцавай паперы. Рэдакцыя спадзяецца, што сучасны фармат падвысіць цікаўнасць да выдання.

    Новы нумар ARCHE №3 (158) — 2018 мае абноўлены выгляд: змяніўся макет выдання, значна ўзрасла колькасць ілюстрацый. Цяпер гэта часопіс не толькі для чытання, але і для глядзення, сцвярджаюць выдаўцы.

    «Прычын такой эвалюцыі багата. Пералічу найважнейшыя: пасля вялікай паўзы, якая доўжылася ад 2004 года, ужо больш як год як наш часопіс ізноў прадаецца ў кіёсках. У ранейшым фармаце ён проста губляўся на фоне стракатай і маляўнічай прадукцыі, прадстаўленай на іх вітрынах. Яго амаль не заўважалі і слаба куплялі», — тлумачыць гэтае рашэнне галоўны рэдактар ARCHE  Валер Булгакаў у Прадмове.

    Разам з тым застаецца пераемнасць у тэкстах: матэрыялы да публікацый рыхтуюць прафесійныя гісторыкі.

    У планах рэдакцыі вярнуцца да штодвухмесячнай перыядычнасці выхаду ARCHE  ўжо ў другой палове наступнага года.

    Падрабязней можна прачытаць ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці