Часопіс Arche пад пагрозай: абвешчаны збор сродкаў на далейшае выданне
Друк беларускага незалежнага навукова-папулярнага часопіса Arche можа спыніцца з-за недахопу сродкаў. Цяпер часопіс выходзіць раз на квартал, але з-за недахопу сродкаў можа цалкам перайсці ў інтэрнэт.
Рэдакцыя збірае рэсурсы, дзякуючы якім зможа працягваць выдаваць часопіс у друкаваным выглядзе і знайсці новых чытачоў.
Ахвяраваць на выданне Arche можна на краўдфандынгавай платформе Talaka.
Arche — беларускі незалежны навукова-папулярны часопіс. З’яўляецца прыкметнай з’явай сярод нацыянальных СМІ. Яго аўтарамі сталі ледзь не ўсе знакамітыя гісторыкі, палітолагі і пісьменнікі 1990—2000‑х.
Першы нумар выйшаў у 1998. Часопіс знаёміць беларусаў з гісторыямі гарадоў, людзей і важных падзей. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасці, гісторыі і памяці пра Другую сусветную вайну, змрочных часах сталінскіх рэпрэсіяў.
ARCHE публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў і пераклады замежных аўтараў.
З’яўляецца сябрам сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў. Спэцыялізуецца ў галіне дасьледаванняў еўрапейскіх нацыяналізмаў, у тым ліку беларускага.
ARCHE (у перакладзе з грэчаскага ἀρχή — першапрычына, тое, што ляжыць у аснове). Зараз друкаваны часопіс выходзіць адзін раз у квартал, але з‑за недахопу сродкаў можа цалкам перайсці ў электронную форму.