• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агент, шпіён, завербавалі ў 2017‑м: што казалі пра Дзяніса Івашына прапагандысты ў першы дзень суда

    Займаўся ўкідамі, збіраў інфармацыю пра сілавікоў, меў куратара ў СБУ — гэта толькі частка абінавачанняў, якія агучылі супраць журналіста Дзяніса Івашына дзяржаўныя прапагандысты. Івашына пачалі судзіць у Гродзенскім абласным судзе 15 жніўня.

    Пасяджэнне зрабілі закрытым з‑за «дзяржаўных таямніц»

    Івашына абвінавачаюць па арт.356 КК (Здрада дзяржаве), яму пагражае да 15 гадоў зняволення. На пасяджэнне ён прыйшоў у цішотцы «JAŚKA HASPADAR 1863», а ўваходзячы ў залу сказаў: «Слава Украіне!».

    Пасяджэнне адразу зрабілі закрытым, бо там, нібыта, будуць разглядаць дзяржаўныя таямніцы.

    На суд прыехалі дыпламаты Еўрасаюзу, Чэхіі, Брытаніі і Аўстрыі. Да маці Івашына звярнулася журналістка з дзяржаўнага тэлеканала. «Навошта вы сюды прыйшлі?» — спытала яна. «Каб паслаць усіх услед за рускім караблём», — адказала жанчына.

    Івашына лічаць «завербаваным» замежнымі спецслужбамі

    Па версіі абвінавачання, замежныя спецслужбы завербавалі Івашына ў 2017 годзе. Па замове агентаў з Кіева і пад іх кіраваннем журналіст, нібыта, займаўся інфармацыйнымі ўкідамі, а таксама збіраў інфармацыю аб дзейнасці вайсковых баз МУС, МНС, КДБ, органаў кіравання.

    «Пра агентурную сетку, якая працуе пад прыкрыццём украінскага пасольства ў Мінску, стала вядома вясной. Кадравыя афіцэры стварылі рэзідэнтуру. Больш за палову кадравага складу пасольства — разведчыкі. Больш за ўсё цікавіліся ваеннай інфраструктурай. Ажно да ўстаноўкі камер назірання і фотапастак у месцах руху ваеннай тэхнікі. Усталёўвалі кантакты з людзьмі, тэлефанавалі грамадзянам Украіны, якія калі-небудзь звярталіся ў амбасаду», — сказаў карэспандэнт тэлеканала АНТ.

    Збіраў інфармацыю аб байцах украінскага «Беркута»

    Дзейнасць Івашына і рэзідэнтуры нібыта курыраваў цэнтр інфармацыйна-псіхалагічных аперацый Мінабароны Украіны. Там жа стварылі інфармацыйны рэсурс «Inform­Na­palm». Івашын збіраў інфармацыю аб байцах украінскага падраздзялення «Беркут», вёў тэматычную рубрыку на рэсурсе «Міратворац».

    Суправаджаў Івашына куратар па лініі СБУ. У перыяд і пасля выбарчай кампаніі 2020 года ён нібыта просіць Івашына актывізавацца, максімальна ўжыць рэсурс Inform­Na­palm для «процідзеяння афіцыйным беларускім СМІ, праўладнай прапагандзе». Ён адзін з тых, хто раскручваў тэмы «вагнераўцаў», «магчымай страты Беларуссю суверэнітэту», «гвалтоўнага далучэння дзяржавы да Расеі» і інш.

    «Прамая пагроза нашай нацыянальнай бяспецы»

    «Абвінавачаны — журналіст Дзяніс Івашын, які працаваў на спецслужбы Украіны. А тыя, як вядома, дзейнічаючы пад патранатам заходніх куратараў, актыўна выкарыстоўвае не толькі арсенал і вопыт сваіх, але і спецслужбаў Захаду, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай вайны. Супраць Беларусі і Расіі. Гэта прамая пагроза нашай нацыянальнай бяспецы», — напісала «СБ-Беларусь Сегодня».

    Паводле жонкі Дзяніса, Вольгі Івашынай, муж рабіў журналісцкія раследванні па інфармацыі з адкрытых крыніцаў, дасяжных усім.

    Як даўно Івашын знаходзіцца за кратамі

    Журналіста Дзяніса Івашына затрымалі увечары 12 сакавіка. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай. У яго дома, на лецішчы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. Раней было вядома, што Дзяніс праходзіць падазраваным паводле арт.365 КК — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яго прызналі палітвязнем. Ён не стаў пісаць ліст Лукашэнку аб памілаванні.

    Чуткі пра Івашына ходзяць па ўсёй турме

    Чуткі пра Івашына, як пра нязломнага і ідэйнага, ходзяць ці па ўсёй турме. «Яго не пераносяць (супрацоўнікі турмы). Яму помсцяць, як могуць. Прыкладам, ладзяць „верталёты“ — перакідваюць з камеры ў камеру з усімі рэчамі кожныя некалькі гадзін. Гэта ж цяжка — прыстасоўвацца да новага калектыву. Дык толькі ён пазнаёміцца і крыху прывыкне, як яго зноў „кілішуюць“ (перасяляюць у іншую камэру)», — распавёў былы вязень гродзенскай турмы, які зняходзіўся ў адной камеры з Івашыным «Ра**ё Св***да».

    Чытайце яшчэ:

    Маці пра Дзяніса Івашына: «Выглядаў акуратным, паголеным, нават не падалося, што схуднеў»

    «Вконтакте» заблокировал страницу белорусской «Медиазоны» в России

    Медиа MOST создало сообщество, чтобы помогать переехавшим в Белосток белорусам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці