• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Груздзіловіч: «Калі мяне катавалі,то сказалі спаць на драўлянай падлозе»

    Міжнародная супольнасць павінна звяртаць пільную ўвагу на маштабы палітычна матываваных пераследаў у Беларусі. Пра гэта ішла гаворка падчас дыскусіі, арганізаванай «Радыё Свабода». У канферэнцыі прыняў удзел журналіст Алег Груздзіловіч, які распавёў пра свой досвед у зняволенні.

    — Такіх, як я, запісаных у экстрэмісты, з самага першага дня ў турме стыгматызуюць і караюць больш, — распавёў Алег Груздзіловіч.

    Паводле яго, «экстрэмістаў» часцей саджаюць у карцэры і адзіночныя камеры.

    — Калі мяне катавалі, то сказалі спаць на драўлянай падлозе. Калі я проста сядаў або пераставаў хадзіць па камеры днём, на мяне дакладвалі і дадавалі часу да тэрміну знаходжання ў ШІЗА, — дадаў былы палітвязень.

    Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка заявіў, што ў Беларусі існуе абсалютная ўлада турэмных уладаў над зняволенымі. У інфармацыйным сэнсе людзі літаральна знікаюць.

    — Зняволеныя ўтрымліваюцца без права зносін са знешнім светам. Улады могуць забараніць спатканні і званкі з блізкімі, — падкрэсліў ён.

    Настасся Крупе, намесніца даследчыка аддзелу па Еўропе і Цэнтральнай Азіі праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch адзначыла, што пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі рэзка павялічылася колькасць парушэнняў правоў чалавека і палітычна матываваных пераследаў.

    — Была створаная атмасфера страху і запалохвання для журналістаў і праваабаронцаў, — распавяла яна. — Тое, як з гэтымі людзьмі абыходзяцца ў турмах, а таксама прымушаюць маўчаць членаў іх сем’яў, азначае, што некаторыя з гэтых выпадкаў могуць быць прыроўненыя, на думку ААН, да злачынстваў супраць чалавецтва.

    Яна лічыць, што міжнародная супольнасць павінна падтрымліваць тых журналістаў і праваабаронцаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, у тым ліку надаючы юрыдычную дапамогу і візы.

    — Магутным інструментам, які ў нас ёсць, застаецца адказнасць. Можа спатрэбіцца шмат гадоў, каб вінаватыя паўсталі перад судом. Цяпер мае сэнс засяродзіцца на захаванні доказаў гэтых парушэнняў і дакументавані іх на будучыню, — мяркуе Настасся Крупе.

    Чытайце яшчэ:

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    Паляшук з хітрынкай. Сябры і калегі — пра Алеся Любенчука

    «Кіраўніцтва расцаніла сыход Дзімы як асабістую здраду». Да 40-годдзя Дзмітрыя Семчанкі — невядомыя факты з яго жыцця

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці