• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Пачобут: «Я не маю ніякіх ілюзій наконт прысуду»

    Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут даслаў ліст на волю, у якім падзяліўся ўспамінамі і сваім настроем.

    Андрэй Пачобут у лісце з‑за кратаў напісаў: «Ідзе 17 месяц майго зняволення. Калі азіраюся назад, дык здаецца яшчэ нядаўна я быў у Жодзіна і пазнаваў, ці лепш сказаць знаёміўся, з «турэмнымі ўніверсітэтамі», а ужо хутка канец следства і перадача справы ў суд.

    Хоць, канешне, я не маю ніякіх ілюзій наконт прысуду, але ўсё адно хочацца хутчэй мець гэта за сабой і ехаць у лагер. 

    Дарэчы ў маі 2021 года, калі я этапам ехаў з Валадаркі ў Жодзіна — гэта быў самы прыемны момант майго зняволення. Цягнік вырваў з турэмнай статыкі, вецер праз адкрытую канваірамі фортку — была спёка — нагадваў пра волю…

    Цёплая атмасфера ў камеры-купэ — хлопцы ўсе палітычныя ехалі пасля прысудаў у лагеры з вялікімі — як мне тады здавалася прысудамі — 3, 4, 7 гадоў пазбаўлення волі… Я быў адзіны ў каго не было яшчэ суду.

    Што ж мінула з таго часу ўжо больш за год, шмат чаго змянілася, але не гледзячы на гэта настрой у мяне бадзёры, а натхненнем служаць лёсы людзей, якія сядзелі ў сталінскія часы. Шмат каго з іх я меў гонар ведаць асабіста. Цяпер узгадваю іхныя аповеды і яны, шмат хто ўжо з таго свету, дадаюць мне веры, упэўненнасці і аптмізму». 

    Андрэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Як стала вядома з нядаўняга ліста палітвязня сваёй жонцы, ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. Шэта значыць, што неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

    За артыкул па «распальванні варажнечы» Андрэю Пачобуту паграджае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

    Чытайце яшчэ:

    Віцебскую журналістку Таццяну Мацвееву пакаралі арыштам на 8 сутак

    З барысаўскай раёнкі звольнілася галоўная рэдактарка — у эфіры лукашэнкаўскага блогера яна скардзілася на праблемы ў горадзе

    Палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна: «Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці