• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аператару Паўлу Падабеду прысудзілі 4 гады калоніі

    Усяго два працоўныя дні хапіла Мінскаму гарадскому суду, каб агучыць рашэнне ў справе відэааператара-фралансера Паўла Падабеда. Як і запатрабаваў прадстаўнік пракуратуры, палітвязня пакаралі 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

    Першапачаткова пасяджэнне 30 чэрвеня было запланавана на 15.00, пра што напярэдадні і сведчыла інфармацыя ў раскладзе на сайце Вярхоўнага суда. Аднак раптам час пасунулі на 10‑ю раніцы — яўная прыкмета, што здаць справу ў архіў вырашылі да доўгіх выходных.

    Так і атрымалася: у першай палове прадстаўнік дзяржабвінавачання на падставе ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса прапанаваў пакараць журналіста 4 гадамі папраўчай калоніі, а па абедзе суддзя Яўген Пісарэвіч прыняў прапанову без пярэчанняў. Сваякі і сам фігурант лічаць вырак празмерна строгім і не адпаведным інкрымінаваным «злачынствам».

    Яшчэ раней Павел Падабед у лістах на волю пісаў, што ў выпадку неспрыяльнага для сябе рашэння будзе падаваць апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі.

    З гледзішча абвінавачання, датычнасць Паўла Падабеда да злачынства («стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім») цалкам даказаная і патрабуе адпаведнага пакарання.

    Пры гэтым улады працягваюць абіраць максімальныя санкцыі — нягледзячы на тое, што згаданы артыкул прадугледжвае ў тым ліку абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу без накіравання ў калонію. 

    Гэта азначае, што трэцяе па ліку і апошняе пасяджэнне стане простай фармальнасцю — у абсалютнай бальшыні палітычных спраў суддзі цалкам пагаджаюцца з патрабаваннем пракурорскіх работнікаў. Такім чынам, неўзабаве справа фрылансера можа скончыцца абвяшчэннем канчатковага прысуду.   

    Падчас першага пасяджэння стала вядома, што Паўлу Падабеду інкрымінуецца супраца з тэлеканалам «Белсат» і, як вынік, «удзел у экстрэмісцкім фармаванні». У якасці персанальнай датычнасці дэманстраваліся відэасюжэты «пратэснага кантэнту», у тым ліку прысвечаныя знікламу відэааператару Дзмітрыю Завадскаму і забітаму журналісту Паўлу Шарамету. Хоць прозвішча фігуранта ў тытрах не значылася, паводле «ўскосных прыкмет» было агучана падазрэнне ў яго непасрэднай датычнасці да здымкаў.

    Акрамя таго, у ходзе працэсу стала зразумела, што тэлефон Паўла Падабеда праслухоўваўся, гэтаксама сілавікі мелі доступ да ягонага ліставання ў месенджарах.  

    Таксама журналіста абвінавацілі ў «карыслівых матывах» ад журналісцкай дзейнасці і атрыманні фінансавай выгады — падставай стала наяўнасць карткі замежнага банка. Не выключана, што на гэтай падставе падчас вынясення прысуду яму дадаткова выпішуць штраф за патэнцыйна нясплочаныя падаткі ў Беларусі.   

    Сам Павел Падабед інкрымінаваныя «злачынствы» лічыць цалкам надуманымі.  

    Чытайце яшчэ:

    «Вялікую ролю грае матывацыя кандыдата». Рэдактары недзяржаўных медыя далі парады суіскальнікам працы

    Жонка Дзяніса Івашына пра перавод мужа ў турму: Досыць дзіўна гэта ўсё выглядае

    На брэсцкім дзяржаўным тэлебачанні ўзгадалі пра памілаванне Рамана Пратасевіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці