Аршанскага праваабаронцу і журналіста Ігара Казмерчака падазраюць у абразе Лукашэнкі
28 красавіка 2022
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Праваабаронца і журналіст з Воршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі.
«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе Казмярчак дзеянні аршанскіх следчых.
Заснавальнік сайта Orsha.eu месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве. Расказвае пра «ваенны сіндром», інстынкты самазахавання і крах рэжымаў
Ігар Казмерчак — заснавальнік рэгіянальнага медыя Orsha.eu, восенню мінулага года з’ехаў пад ціскам рэпрэсій у Чарнігаў, дзе месяц пражыў пад бамбёжкамі пасля пачатку вайны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі
28.03.2024
Журналісту Дзянісу Івашыну не дазволілі патэлефанаваць родным
04.03.2024
Мининформ разрешил показать чемпионат Европы по футболу без согласия УЕФА
24.04.2024
«Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»
16.05.2024