• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнзура Пракапені. Хто і чаму хавае ад нас праўду? ВІДЭА

    Два гады таму пра арышт вядомага бізнесоўца чытаў не толькі Лукашэнка. Але сёння адная з галоўных навінаў 2015-га года амаль знікла з беларускае медыяпрасторы. Шэраг інфармацыйных рэсурсаў – у тым ліку незалежных – скасавалі архіўныя публікацыі пра затрыманне Віктара Пракапені.

    У сакавіку 2017 Лукашэнка наведаў менскі офіс кампаніі Віктара Пракапені. Побач зь імі кіраўнік Парку высокіх тэхналёгіяў і былы галоўны ідэоляг Беларусі Усевалад Янчэўскі

    «Для Беларусі гэта, відавочна, першы такі выпадак. І я думаю, нашыя незалежныя медыі не вельмі былі гатовыя да такой сітуацыі. Можна меркаваць, што яны атрымалі нейкія прапановы, да якіх яны былі не гатовыя, каб годна на іх адказаць і ўзважыць усе за і супраць», – мяркуе IT-кансультант Глеб Рубанаў.

    Пракапеня правёў 9 месяцаў у менскім СІЗА

    Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Выйшаў на волю пасля таго, як цалкам скампенсаваў нанесеную шкоду памерам $ 650 тысяч долараў. Крымінальную справу супраць яго спыніў указам уласна Лукашэнка.

    Пасля вызвалення прадпрымальнік і ягоныя прадстаўнікі звярнуліся з просьбаю да шэрагу інтэрнэт-рэдакцыяў скасаваць артыкулы пра арышт.

    «Просьба для мяне не выглядала скандальнай. Тады яшчэ не было ўсіх гэтых вась-вась з Лукашэнкам, Пракапеня ўспрымаўся як пацярпелы ад рэжыму. Прадстаўнік патлумачыў, што спадар Віктар з’ехаў на Захад, дзе хоча пачаць жыццё з чыстага ліста», – тлумачыць Зміцер Галко, былы прадстаўнік «Беларускага партызана».

    Шмат хто прыслухаўся да просьбы апальнага бізнесоўца

    Адкрыта ў гэтым прызнаецца не толькі былы прадстаўнік «Беларускага партызана» Зміцер Галко, але і галоўная рэдактарка выдання «Новы час» Аксана Колб.

    Складанасці з пошукам публікацыяў узніклі і на партале TUT.BY. Але, як тлумачыць заснавальнік рэсурсу Юрый Зісер, гэта адбылося без згоды кіраўніцтва.

    «Гэта не было санкцыянавана. Гэта не было рашэнне зверху. Да мяне Пракапеня яшчэ ўвесну звяртаўся, я яму адмовіў», – даводзіць ён.

    Справу ўсцяж не каментуе шэраг інфармацыйных рэсурсаў

    Тым часам Віктар Пракапеня сапраўды пачаў з чыстага аркуша. Побач з Лукашэнкам ён актыўна рэкламуе дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які сёння набывае моц.

    «Мы бачым новую для Беларусі сітуацыю, калі новы буйны бізнес, які складаецца з людзей, якія думаюць па-новаму, ён спрабуе лабіраваць свае інтарэсы. Як на дзяржаўным полі, гэтак і на полі масмедыя», – звяртае ўвагу Глеб Рубанаў.

    Для Беларусі гэтая сітуацыя не толькі новая, але і выключная. Бо бʼе перадусім не ў імідж Віктара Пракапені, а ў рэпутацыю незалежных медыяў. Беларуская асацыяцыя журналістаў заявіла, што пакуль не мае афіцыйнай пазіцыі ў гэтым пытанні і чакае афіцыйнага звароту ў Камісію этыкі БАЖ.

    «Ніхто нічога страшнага не зрабіў». Рэдактары незалежных СМІ пра выдаленьне матэрыялаў пра Віктара Пракапеню

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці