• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    CPJ заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова

    Таксама Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) патрабаваў ад беларускіх уладаў раскрыць абвінавачванні супраць журналіста Алеся Сабалеўскага і прычыну нядаўняга затрымання журналіста Яўгена Глушкова.

    «Затрыманні журналістаў Яўгена Глушкова, Алеся Сабалеўскага і Аляксандра Зянкова з’яўляюцца яшчэ адным прыкладам бязлітаснага пераследу прадстаўнікоў прэсы з боку беларускіх уладаў», — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

    CPJ звярнуўся па каментар на электронную пошту Следчага камітэта Беларусі, праваахоўны орган краіны, які займаецца расследаваннем крымінальных спраў, але не атрымаў адказу.

    «Улады павінны неадкладна зняць усе абвінавачванні з Зянкова, раскрыць усе абвінавачванні супраць Глушкова і Сабалеўскага і забяспечыць, каб прадстаўнікі прэсы не траплялі ў турму за сваю працу», — упэўнена спадарыня Саід. 

    Чытайце яшчэ:

    Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ прадставіў сваю справаздачу за 2023 год

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    «Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше. Посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці