• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых дадалі ў «спіс экстрэмістаў»

    Увогуле дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 3068 чалавек, піша ПЦ «Вясна».

    21 ліпеня МУС дадала ў спіс «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» новыя прозвішчы. Сярод іх з’явілася і імя дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых. Да гэтага 13 ліпеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі дадаў медыяменеджара ў пералік арганізацый і фізічных асоб, нібыта датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». 

    Канстанцін Залатых — дасведчаны медыйны менеджар і вытворчы адміністратар, супрацоўнічаў з вядучымі незалежнымі СМІ і буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі.  

    Апошнім месцам працы была газета «Белорусы и рынок» — адно з рэдкіх выданняў, якой здолела захавацца пасля масавых рэпрэсій супраць недзяржаўных рэдакцый.  

    23 ліпеня 2022 года доступ да сайта газеты ў Беларусі быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі «з прычыны распаўсюду гіперспасылак на матэрыялы, прызнаныя судом экстрэмісцкімі». А на пачатку снежня пасля 32 гадоў дзейнасці рэдактарат абвясціў, што праз складаныя фінансавыя і палітычныя ўмовы прыпыняе выхад як друкаванай, так і электроннай pdf-версіі. Выдання няма ў каталогу «Белпошты» на першую палову 2023-га.

    Пры гэтым літаральна следам Міністэрста інфармацыі нечакана выдала распараджэнне аб аднаўленні доступу да сайта belmarket.by — тут інфармацыйны кантэнт абнаўляецца.   

    6 красавіка 2023 года суддзя Алена Шылько пакарала Канстанціна Залатых сукупна 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.    

     

    Чытайце яшчэ: 

    Ён быў першым з беларускіх журналістаў, які стаў персанальным ворагам рэжыму. Сем гадоў з забойства Паўла Шарамета

    Блізкія журналісткі Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

    Экс-журналиста СТВ и его жену приговорили к 3 годам «домашней химии»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці